І вартоўні брамы на шляху на ўсход — тры [локці] з гэтага боку і тры з таго боку, усе тры той самай меры, і філяры той самай меры, як з аднаго, так і з другога боку.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён зьмераў прысенак брамы — восем локцяў, і філяры ягоныя — два локці, і прысенак брамы — у [бок] Дому. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў бабінцы каля брамы намерыў восем локцяў і два локці ў слупах. Гэты бабінец каля брамы - з боку храма. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) восем локцяў, і вушак яе — два локці; а прысенкі брамы былі ўнутры. |
І вартоўні брамы на шляху на ўсход — тры [локці] з гэтага боку і тры з таго боку, усе тры той самай меры, і філяры той самай меры, як з аднаго, так і з другога боку.
І ён увёў мяне ў сьвятыню, і зьмераў філяры, і [было] шэсьць локцяў з аднаго боку і шэсьць локцяў з другога боку, шырыня намёту.
Сьвятыня мела чатырохкутныя вушакі, а перад абліччам Сьвятога [Сьвятых] было штосьці, што выглядала нібыта
а вокны закратаваныя і пальмы былі з аднаго і з другога боку на сьценах прысенку, і ў бакавых пакоях Дому [Божага], і на ганку.
Князь, [толькі] князь будзе сядзець у ёй, каб спажываць хлеб перад абліччам ГОСПАДА. Шляхам праз прысенкі пры браме ўвойдзе і тым самым шляхам выйдзе».
І возьме сьвятар кроў ахвяры за грэх, і пакрапіць ёю вушакі [дзьвярэй] Дому [Божага], чатыры рагі абрамаваньня ахвярніка, вушакі брамы ўнутранага панадворку.