ЕЗЭКІІЛЯ 20:49 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я сказаў: «О Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Яны кажуць пра мяне: “Ён толькі прыповесьці расказвае”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў я: о, Госпадзе Божа! яны кажуць пра мяне: «ці не гаворыць ён прыпавесьці?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў я: «О Госпадзе Божа! Яны кажуць пра мяне: “Ці ён не прыпавесці расказвае?”» |
І раскажы гэтаму дому бунтаўнікоў прыповесьць, і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Пастаў кацёл на агонь, пастаў і налі ў яго вады.
І калі скажуць табе сыны народу твайго, кажучы: “Ці не паведаміш ты нам, што гэта ў цябе [значыць]?”,
І я сказаў: «О Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, душа мая [ніколі] не апаганьвалася, ад маладосьці маёй аж да цяпер я ня еў ані падліны, ані таго, што было разьдзёртае; і не ўваходзіла ў вусны мае мяса нячыстае».
І Я прамаўляў да прарокаў, і Я памнажаў відзежы, і праз прарокаў даваў прыповесьці.
Гэта ў прыказках гаварыў Я вам, але прыходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць у прыказках, але адкрыта абвяшчу вам пра Айца.
Некаторыя ж з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся з ім, і адны казалі: «Што хоча сказаць гэты баўбатун?», а другія: «Здаецца, ён прапаведуе чужыя боствы», — бо ён дабравесьціў ім пра Ісуса і ўваскрасеньне Ягонае.