І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае пакрыцьцё балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч».
ЕЗЭКІІЛЯ 11:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны вернуцца туды, і прыбяруць з яе ўсе агіды ейныя і ўсе брыдоты ейныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйдуць туды, і выкінуць зь яе ўсе гнюсоты яе і ўсе гідоты яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вернуцца яны туды, і выкараняць з яе ўсе злачынствы і агіднасці яе. |
І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае пакрыцьцё балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч».
І Я перш за ўсё аднагароджу ім падвойна за беззаконьне іхняе і за грэх іхні, за тое, што яны апаганілі зямлю Маю трупамі брыдоты сваёй і агідай сваёй напоўнілі спадчыну Маю».
А тых, у каго сэрца схіляецца да ідалаў і брыдотаў, на галовы іхнія Я ўскладу шляхі іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».
каб дом Ізраіля не адыходзіўся больш ад Мяне і не паганіўся больш ніякімі бунтамі сваімі. І будуць яны для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, кажа Госпад ГОСПАД”».
І ня будуць больш яны паганіцца ідаламі сваімі і брыдотамі сваімі, і ўсякімі злачынствамі сваімі. І Я збаўлю іх з усіх сялібаў іхніх, у якіх яны грашылі, і ачышчу іх, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.
Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, за тое, што ты сьвятыню Маю апаганіў усімі брыдотамі тваімі і ўсімі агідамі тваімі, Я таксама адкіну цябе, і ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [цябе].
Аздобныя ўпрыгожваньні іхнія напоўнілі іх пыхлівасьцю, і з іх яны зрабілі брыдоты свае, ідалапаклонства сваё ўчынілі з іх. Таму Я замяню іх у нячыстасьць для іх,
Вернуцца яны і будуць сядзець у ценю ягоным, ажывуць, як збожжа, расквітнеюць, як лаза вінаградная, памяць іхняя — як віно Лібану.
Эфраім скажа: «Што мне ўжо да ідалаў?» Я адкажу табе і буду глядзець на цябе. Я — як кіпарыс зялёны, дзякуючы Мне ты знаходзіш плод твой.
якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку,