ЕЗЭКІІЛЯ 11:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зьбяру вас з народаў, зграмаджу вас з тых земляў, у якіх вы расьцярушаны, і дам вам зямлю Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля скажы: так кажа Гасподзь Бог: Я зьбяру вас з народаў, і вярну вас зь земляў, у якія вы расьсеяны; і дам вам зямлю Ізраілевую. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго гавары: «Гэта кажа Госпад Бог: “Я збяру вас з народаў, і пазбіраю з тых земляў, у якія вы былі выгнаны, ды дам вам зямлю Ізраэля. |
І ўвесь народ твой будзе праведным, яны возьмуць зямлю ў спадчыну на вякі. Яны — парасткі насаджэньня Майго, твор рукі Маёй, каб Я праславіўся.
«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Як на гэтыя фігі добрыя, так Я гляджу на выгнанцаў Юды, якіх Я выслаў з месца гэтага ў зямлю Халдэйцаў, дзеля дабра [для іх].
І Я зьвярну вочы Мае на іх дзеля дабра іхняга, і вярну іх у зямлю гэтую, і адбудую іх, і не зруйную, і пасаджу іх, і ня вырву.
І дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я — ГОСПАД, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
Бо гэта кажа ГОСПАД. Калі споўніцца для Бабілону семдзясят гадоў, Я наведаю вас і зьдзейсьню для вас добрае слова Маё, каб вярнуць вас на месца гэтае.
Ідзі, і абвяшчай словы гэтыя на поўнач, і кажы: “Вярніся, адступніца, [дачка] Ізраіля, кажа ГОСПАД. Я не адвярну аблічча Маё ад вас, бо Я міласэрны, кажа ГОСПАД, ня буду гневацца на вякі.
У тыя дні пойдзе дом Юды ў дом Ізраіля, і выйдуць разам з зямлі паўночнай у зямлю, якую Я даў у спадчыну бацькам вашым.
Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я зноў вярну з няволі намёты Якуба і зьлітуюся над сялібамі ягонымі. І будзе адбудаваны горад на ўзгорку сваім, і палац будзе стаяць на месцы сваім.
Гэта кажа ГОСПАД: “Стрымай голас твой ад плачу і вочы твае ад сьлёзаў, бо ёсьць нагарода за працу тваю, кажа ГОСПАД, і яны вернуцца з зямлі варожай.
І Я выведу вас спаміж народаў, і зьбяру вас з земляў, у якія выгнаў вас, рукою моцнай і рамяном узьнятым, і з гневам страшным.
І Я ўпадабаю вас, як мілы пах, калі выведу вас спасярод народаў і зьбяру вас з тых земляў, у якіх вы былі расьцярушаныя. І Я асьвячуся ў вас перад вачыма народаў гэтых,
і даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі прывяду вас у зямлю Ізраіля, у тую зямлю, адносна якой Я падняў руку Маю бацькам вашым, што дам яе [вам].
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Калі Я зьбяру дом Ізраіля спаміж народаў, сярод якіх яны былі расьцярушаныя, Я зьяўлю сьвятасьць [Маю] на вачах усіх народаў, і яны будуць жыць на зямлі сваёй, якую Я даў слузе Майму Якубу.
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я Сам буду шукаць авечак Маіх і буду даглядаць іх.
І Я выведу іх з народаў, і зьбяру іх з земляў, і вярну іх у зямлю іхнюю, і буду пасьвіць іх на гарах Ізраіля, пры ручаях і ў-ва ўсіх паселішчах зямлі.
І Я вазьму вас спасярод народаў, і зьбяру вас з усіх земляў, і прывяду вас у зямлю вашую.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я выратую народ Мой з зямлі ўсходу і з зямлі заходу сонца,
І адменіць ГОСПАД, Бог твой, няволю тваю і зьлітуецца над табою, і верне цябе, і зьбярэ цябе з усіх народаў, у якіх расьцярушыў цябе ГОСПАД, Бог твой.