І сказаў Ён, што вынішчыць іх, калі б не Майсей, выбранец Ягоны, які стаў у выломе перад абліччам Ягоным, каб адвярнуць ярасьць Ягоную, каб Ён ня вынішчыў іх.
ДРУГІ ЗАКОН 9:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сорак дзён і сорак начэй я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА і маліў Яго, бо ГОСПАД сказаў, што зьнішчыць вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўпаўшы прад Госпадам, маліў я сорак дзён і сорак ночаў, у якія я маліўся, бо Гасподзь хацеў пагубіць вас; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ляжаў я перад Госпадам сорак дзён і начэй, на працягу якіх пакорна маліў, каб Ён не нішчыў вас, як прыгразіў. |
І сказаў Ён, што вынішчыць іх, калі б не Майсей, выбранец Ягоны, які стаў у выломе перад абліччам Ягоным, каб адвярнуць ярасьць Ягоную, каб Ён ня вынішчыў іх.
I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.
І я ўбачыў, і вось, вы саграшылі супраць ГОСПАДА, Бога вашага, і зрабілі сабе літае цяля, і хутка зыйшлі са шляху, які ГОСПАД загадаў вам.
І я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА як раней, сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусьціліся, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА, і змусілі Яго да гневу,