ДРУГІ ЗАКОН 7:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але так маеце зрабіць з імі: ахвярнікі іхнія разбурыце, слупы іхнія скрышыце, астартаў іхніх пасячыце, а статуі спаліце агнём. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А зрабеце зь імі так: ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце і гаі іхнія высечыце і балванаў іхніх спалеце агнём; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але вось так маеце зрабіць лепш з імі: знішчыце іх ахвярнікі, разбіце іх камяні, ссячыце святыя гаі, а ідалаў спаліце агнём. |
І прыбраў ён ахвярнікі чужых [багоў], і ўзгоркі, і разьбіў слупы, і пасьсякаў [сьвятыя] гаі.
не пакланяйся багам іхнім, і не служы ім, і не рабі паводле ўчынкаў іхніх, але руйнуючы, зруйнуй іх, і крышачы, скрышы слупы іхнія.
I ўзяў ён цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на попел, і рассыпаў на абліччы вады, і даў яго піць сынам Ізраіля.
І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.
Не рабіце сабе ідалаў і выяваў, і не стаўляйце слупоў, і каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш.
дык выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, і паламіце ўсе выявы іхнія, і разьбіце ўсіх ідалаў іхніх, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
Выявы багоў іхніх спаліш агнём. Не пажадай срэбра і золата, якое на іх, і не бяры сабе, каб яно не зьвяло цябе, бо гэта брыдота для ГОСПАДА, Бога твайго.
А грэх ваш, які вы ўчынілі, цяля літае, я, схапіўшы, спаліў агнём, і разьбіў, і сьцёр на дробны пыл, і кінуў у ручай, які сьцякаў з гары.