І заключыў ГОСПАД з імі запавет, і загадаў ім, кажучы: «Ня бойцеся багоў чужых, і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім.
ДРУГІ ЗАКОН 6:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не ідзі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія навакол цябе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня йдзеце сьледам за іншымі багамі, багамі тых народаў, якія будуць вакол вас; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не ідзі за багамі чужымі з ліку багоў тых народаў, якія акружаюць цябе, |
І заключыў ГОСПАД з імі запавет, і загадаў ім, кажучы: «Ня бойцеся багоў чужых, і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім.
І не хадзіце за багамі чужымі, каб служыць ім і пакланяцца ім, і не гнявіце Мяне справамі рук вашых, і Я не прывяду на вас няшчасьце.
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: "Адвярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і выпраўце ўчынкі вашыя, і не хадзіце за іншымі багамі, каб служыць ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым". Але вы не прыхілілі вуха сваё і не паслухаліся Мяне.
калі ня будзеце крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву, і ня будзеце праліваць крыві нявіннай на месцы гэтым, і калі ня пойдзеце за іншымі багамі сабе на гора,
і праклён, калі ня будзеце слухаць прыказаньняў ГОСПАДА, Бога вашага, і зыйдзеце са шляху, які я загадваю вам сёньня, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх ня ведаеце.
багам тых народаў, якія вакол цябе, блізкіх да цябе ці далёкіх ад цябе ад аднаго канца зямлі да другога канца зямлі,
А калі забываючыся, ты забудзешся пра ГОСПАДА, Бога твайго, і пойдзеш за багамі чужымі, і будзеш ім служыць і будзеш пакланяцца ім, я папярэджваю вас сёньня, што гінучы, загінеце.
І не сябруйце з тымі народамі, якія між вамі засталіся, і ня ўзгадвайце імёны багоў іхніх, і не прысягайце імі, і не служыце ім, і не пакланяйцеся ім,