I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і каб таксама паверылі табе на вякі». I пераказаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.
ДРУГІ ЗАКОН 5:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Абліччам да аблічча гаварыў з вамі ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Твар у твар гаварыў Гасподзь з вамі на гары зь сярэдзіны агню; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тварам у твар гаварыў з вамі Госпад на гары з сярэдзіны агню. |
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і каб таксама паверылі табе на вякі». I пераказаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.
I гаварыў ГОСПАД з Майсеем абліччам да аблічча, як гаворыць чалавек з сябрам сваім; і ён вяртаўся ў табар; а служыцель ягоны Егошуа, сын Нуна, юнак, не адыходзіў з сярэдзіны Намёту.
Вуснамі ў вусны Я прамаўляю да яго, і адкрыта, а не ў загадках, і ён бачыць ГОСПАДА! Дык чаму адважыліся вы прамаўляць супраць слугі Майго Майсея?»
і скажуць жыхарам зямлі, якія чулі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, пасярод народу гэтага, якому даеш бачыць Сябе вачамі, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі ўдзень у слупе воблачным, а ўначы — у слупе вогненным.
І не паўстаў больш у Ізраілі прарок такі, як Майсей, якога ведаў ГОСПАД тварам у твар
І прамовіў ГОСПАД да вас з сярэдзіны агню; і гук словаў вы чулі, але па-за голасам нічога ня бачылі.
Сьцеражыце моцна душы вашыя, бо ня бачылі вы ў той дзень ніякага вобразу, калі гаварыў да вас ГОСПАД на [гары] Харэў спасярод агню,
Ці які народ чуў голас Бога, Які прамаўляў з сярэдзіны агню, які ты чуў, і застаўся жывым?
Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі Ён даў табе ўбачыць агонь Свой вялікі, і Ты чуў словы Ягоныя з сярэдзіны агню.
Словы гэтыя прамовіў ГОСПАД да ўсёй царквы вашай на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне.