ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, Гілеад, і Башан.
ДРУГІ ЗАКОН 3:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзялі мы на ўласнасьць у той час усю зямлю гэтую ад Араэру, які над ручаём Арнон, і палову гары Гілеад, і гарады іхнія я даў [сынам] Рубэна і Гада. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зямлю гэтую ўзялі мы ў той час, пачынаючы ад Араіра, які каля патока Арнона; і палавіну гары Галаада з гарадамі яе аддаў я племю Рувімаваму і Гадаваму; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзялі мы ва ўласнасць у той час гэтую зямлю ад Араэра над ручаём Арнон аж да паловы гары Галаад; і гарады яе аддаў я [пакаленням] Рубэна і Гада. |
ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, Гілеад, і Башан.
Ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і ад гораду ў даліне аж да Гілеаду не было для нас гораду, які быў мацнейшы за нас; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш.
І прыйшлі вы на месца гэтае, і выйшлі Сыгон, валадар Хешбону, і Ог, валадар Башану, супраць вас вайною, і мы іх пабілі.
І забралі мы зямлю іхнюю, і аддалі яе на ўласнасьць [сынам] Рубэна і Гада і палове калена Манасы.
А рэшту Гілеаду і ўвесь Башан, валадарства Ога, я даў палове калена Манасы, увесь абшар Аргоб. А ўвесь Башан называўся зямлёй Рэфаімаў.