ДАНІІЛА 11:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйдзе ён у зямлю прыгожую, і шмат хто спатыкнецца; але ўцякуць ад рукі ягонай Эдом, і Мааў, і галоўныя з сыноў Амона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвойдзе ён у найцудоўнейшую зямлю, і многія вобласьці пацерпяць, і ўратуюцца ад рукі ягонай толькі Эдом, Мааў і большая частка сыноў Амонавых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды ўвойдзе ў слаўную зямлю, і многія падуць; гэтыя ж толькі ўхаваюцца ад яго рукі: Эдом і Мааб, і землі кіраўнікоў аманітаў. |
Эгіпет, Юду, Эдом, сыноў Амона, Мааў і ўсіх, якія падразаюць валасы і жывуць у пустыні, бо ўсе народы неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраіля — з неабрэзаным сэрцам”.
І той, які прыйдзе супраць яго, будзе рабіць паводле ўпадабаньня свайго, і ня будзе таго, хто супрацівіцца яму; і ён стане ў зямлі прыгожай, і загуба ў руцэ ягонай.
І ён паставіць намёты палацу свайго паміж мораў і гарой прыгажосьці Сьвятой, і прыйдзе да канца свайго, і ня будзе таго, хто дапаможа яму.
А з аднаго з іх выйшаў малы рог, і вырас надзвычайна на поўдзень і на ўсход, і да прыгожай [зямлі].