Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 9:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Эгіпет, Юду, Эдом, сыноў Амона, Мааў і ўсіх, якія пад­разаюць валасы і жывуць у пустыні, бо ўсе народы не­абрэзаныя, а ўвесь дом Ізраіля — з неабрэзаным сэрцам”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Егіпет і Юдэю, і Эдома і сыноў Амонавых, і Маава і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях, што жывуць у пустыні: бо ўсе гэтыя народы неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраілеў зь неабрэзаным сэрцам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 9:26
23 Крыжаваныя спасылкі  

Абрэжцеся дзеля ГОСПАДА і адкіньце скуравінкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерусаліму, бо выйдзе гнеў Мой, як агонь, і будзе гарэць, і не затухне з прычыны ліхіх учынкаў вашых”.


Таму Я выйшаў супраць іх і ўвёў іх у зямлю ворагаў іхніх, каб упакорылася неабразанае сэрца іхняе, і каб яны панесьлі кару за беззаконьні свае.


Вы ўвялі чужынцаў, неабрэзаных сэрцам і неабрэзаных целам, каб яны былі ў сьвятыні Маёй, і паганілі Дом Мой, калі складалі ў ахвяру хлеб Мой, тлушч і кроў; і парушылі запавет Мой брыдотамі сваімі,


[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.


І стануцца вярблюды іхнія здабычаю, а мноства чародаў іхніх — на рабунак. І Я расьцярушу іх на ўсе вятры, тых, якія падразаюць [валасы] на скронях, і з усіх бакоў прывяду загубу на іх, кажа ГОСПАД.


Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ніводзін чужынец, неабрэзаны сэрцам і неабрэзаны целам, ня ўвойдзе ў сьвятыню Маю, ніводзін чужынец, які сярод сыноў Ізраіля.


І абрэжа ГОСПАД, Бог твой, сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй, каб ты жыў.


І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».


І сказаў Давід людзям, што стаялі каля яго, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Філістынца гэтага і здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Філістынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»


Да каго я маю казаць і каго перасьцерагаць, каб паслухаў? Вось, неабрэзанае вуха іхняе, і ня могуць яны чуць. Вось, слова ГОСПАДА сталася для іх у насьмешку, і яны не жадаюць яго.


Слухайце слова, якое прамовіў ГОСПАД да вас, дом Ізраіля!


І таксама ўсе Юдэі, якія [былі] ў Мааве і сярод сыноў Амона, і ў Эдоме, і ў-ва ўсіх землях, пачулі, што валадар Бабілонскі пакінуў рэшту [людзей] у Юдзе і паставіў над імі Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана.


Да якога дрэва Эдэму ты падобны ў славе і велічы? І ты кінуты разам з дрэвамі Эдэму ў краіну падземную; сярод неабрэзаных ляжыш, сярод забітых мячом”. Гэта фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Гос­пад ГОСПАД».


За каго ты стаў прыгажэйшы? Зыйдзі і ляж сярод неабрэзаных.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы