ГАБРЭЯЎ 10:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Цэласпаленьні і [ахвяры] за грэх Ты не ўпадабаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усеспаленьні і ахвяры за грэх не даспадобы Табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цэласпаленні і ахвяры за грэх не спадабаліся Табе. |
Шмат учыніў Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, цудаў Тваіх, а намеры Твае дзеля нас ні з чым не параўнаеш перад Табою. Калі б я іх апавядаў і пра іх гаварыў, іх шматкроць больш, чым [можна] палічыць.
Няхай нехта з вас замкне дзьверы [сьвятыні], і не распальвайце ахвярнік Мой надарэмна. Я ня маю ўпадабаньня да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і не прыйму дару з рукі вашай.
І вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».
і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
Я маю ўсё і маю дастатак; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадыта тое, што ад вас, водар салодкі, ахвяру прыемную, якая падабаецца Богу.
І сказаў Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым [ахвяра] з тлушчу бараноў.