I пачуў фараон пра гэтую справу, і шукаў забіць Майсея. I ўцёк Майсей ад фараона, і жыў у зямлі Мадыян. І вось сеў ён каля студні.
ВЫХАД 4:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею ў Мадыяне: «Ідзі, вярніся ў Эгіпет, бо памерлі ўсе людзі, якія шукалі душы тваёй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею ў зямлі Мадыямскай: ідзі, вярніся ў Егіпет, бо памерлі ўсе, хто шукаў душы тваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, сказаў Госпад Майсею ў Мадыяне: «Ідзі, вярніся ў Егіпет; бо памерлі ўсе, хто шукаў душу тваю». |
I пачуў фараон пра гэтую справу, і шукаў забіць Майсея. I ўцёк Майсей ад фараона, і жыў у зямлі Мадыян. І вось сеў ён каля студні.
I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.
і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраіля, бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці».