А калі вол бадлівы быў і ўчора, і пазаўчора, і папярэджвалі ўласьніка ягонага, і ён не пільнаваў яго, а ён забіў мужчыну альбо жанчыну, тады вол будзе ўкаменаваны і ўласьнік ягоны таксама памрэ.
ВЫХАД 21:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі вядома было, што вол бадлівы і ўчора, і пазаўчора, але ўласьнік ягоны не пільнаваў яго, тады мае ён заплаціць вала за вала, а мёртвы будзе ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі вядома было, што вол бадлівы быў і ўчора і заўчора, а гаспадар ягоны не вартаваў яго, дык павінен ён заплаціць вала за вала, а забіты будзе ягоны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але калі было вядома, што бык той быў бадлівы ўчора і заўчора і гаспадар яго не пільнаваў яго, хай аддасць ён быка за быка і возьме ўсю тушу. |
А калі вол бадлівы быў і ўчора, і пазаўчора, і папярэджвалі ўласьніка ягонага, і ён не пільнаваў яго, а ён забіў мужчыну альбо жанчыну, тады вол будзе ўкаменаваны і ўласьнік ягоны таксама памрэ.
А калі забадае вол [нейкага] чалавека вала бліжняга ягонага, і [той] памрэ, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбра за яго, і таксама мёртвага няхай падзеляць папалам.
Калі хто ўкрадзе вала або ягня, і зарэжа яго або прадасьць яго, тады пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі — за ягня.