Сем дзён будзеце есьці праснакі; і ўжо ў першы дзень прыміце кісьлю з дамоў вашых; бо кожны, хто будзе есьці кіслае з першага дня да сёмага дня, душа таго будзе выгублена з Ізраілю.
ВЫХАД 12:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У першы [месяц], у чатырнаццаты дзень месяца з вечара будзеце есьці праснакі аж да вечара дваццаць першага дня таго самага месяца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З чатырнаццатага дня першага месяца, зь вечара ежце прэсны хлеб да вечара дваццаць першага дня таго самага месяца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чатырнаццатага дня першага месяца ўвечары ежце праснакі; аж да вечара дваццаць першага дня таго ж месяца. |
Сем дзён будзеце есьці праснакі; і ўжо ў першы дзень прыміце кісьлю з дамоў вашых; бо кожны, хто будзе есьці кіслае з першага дня да сёмага дня, душа таго будзе выгублена з Ізраілю.
А ў першы дзень Праснакоў падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: «Дзе хочаш падрыхтаваць Табе есьці Пасху?»
І стаялі табарам сыны Ізраіля ў Гільгале, і ў чатырнаццаты дзень месяца сьвяткавалі Пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх.