Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраслаўлёны».
БЫЦЦЁ 37:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ён распавёў бацьку свайму і братам сваім; і насварыўся на яго бацька ягоны, і сказаў яму: «Што гэта за сон, які ты сьніў? Ці ж прыходзячы, прыйду я, і маці твая, і браты твае, каб пакланіцца табе да зямлі?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ён расказаў бацьку свайму і братам сваім. І накрычаў на яго бацька ягоны і сказаў яму: што гэта за сон, які ты бачыў? няўжо я і твая маці і твае браты прыйдзем пакланіцца табе да зямлі? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі гэта расказваў свайму бацьку і братам, бацька яго пасварыўся на яго і сказаў: «Што можа значыць гэты сон, які ты ўбачыў? Ці ж я і маці твая, і браты твае будзем кланяцца табе аж да зямлі?» |
Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраслаўлёны».
I вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў сноп мой, і так стаяў; і вось, абступілі яго снапы вашыя і пакланіліся снапу майму».
I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братам сваім, і сказаў: «Вось, я сьніў яшчэ сон. І вось, сонца, і месяц, і адзінаццаць зорак кланяліся мне».
I прыйшоў Язэп у дом, і яны прынесьлі яму ў дом дары, якія ў руках іхніх, і пакланіліся яму да зямлі.
I сказалі яны: «Мае супакой слуга твой, бацька наш, ён яшчэ жыве». I схіліліся, і, пакланяючыся, пакланіліся.
I прыйшлі Юда і браты ягоныя ў дом Язэпа, а ён яшчэ быў там. І яны ўпалі перад абліччам яго на зямлю.
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны крыўдзіцеляў тваіх, і ўпадуць да стопаў ног тваіх усе, якія пагарджалі табою, і назавуць цябе Горадам ГОСПАДА і Сыёнам Сьвятога Ізраіля.