Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 33:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў [Эзаў]: «Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?» I сказаў [Якуб]: «Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў Ісаў: навошта ў цябе гэта мноства, якое я спаткаў? І сказаў Якаў: каб здабыць упадабаньне ў вачах гаспадара майго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І спытаўся Эзаў: «Чые гэта статкі, якія я напаткаў?» Якуб адказаў: «Каб знайшоў я ласку перад гаспадаром маім».

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 33:8
6 Крыжаваныя спасылкі  

I сталася, што маю вала і асла, і авечку, і слугу, і нявольніцу, і я паслаў сказаць пану майму, каб знайсьці ласку ў вачах тваіх”».


I вярнуліся пасланцы да Якуба, кажучы: «Мы прыйшлі да брата твайго, да Эзава, і ён таксама ідзе насустрач табе, і чатырыста чалавек з ім».


I наблізілася таксама Лея і дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым наблізіліся Язэп і Рахель, і пакланіліся.


I сталася, што ад таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, ГОСПАД дабраславіў дом Эгіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне ГОСПАДА на ўсім, што меў ён у доме і ў полі.


І пакахаў валадар Эстэр па-над усіх жанчынаў, і яна мела ў яго ласку і зычлівасьць па-над усіх дзяўчынаў; і ён узлажыў карону валадарскую на галаву ейную, і зрабіў яе валадаркаю замест Вашці.