БЫЦЦЁ 24:62 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Ісаак з [дарогі] ад Бээр-Ляхай-Рой, а ён жыў у зямлі Нэгеў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ісаак прыйшоў з Бэер-Лахай-Роі, бо жыў ён у зямлі паўдзённай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ізаак, які жыў у зямлі Нагэб, акурат вяртаўся ад студні Лахай-Рой. |
I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.
I ўстала Рэбэка і служкі ейныя, і селі на вярблюдаў, і пайшлі за тым чалавекам. I ўзяў слуга Рэбэку, і пайшоў.
I сталася пасьля сьмерці Абрагама, дабраславіў Бог Ісаака, сына ягонага, і жыў Ісаак каля Бэер-Ляхай-Рой.