А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
БЫЦЦЁ 16:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў: «Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?» Яна адказала: «Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў: Агар, служанка Сарына, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш? Яна сказала: я бягу ад аблічча Сары, гаспадыні маёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаў ёй: «Агар, паслугачка Сараі, адкуль ты ідзеш і куды?» Яна адказала: «Я ўцякаю ад гаспадыні сваёй Сараі». |
А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
І ён увайшоў да Агар, і яна зачала, і ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць гаспадыняй сваёй у вачах сваіх.
I пачуў Бог голас хлопчыка. І паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: «Што з табою, Агар? Ня бойся, бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць.
І сталася, калі пачуў [гэта] Ільля, ён закрыў аблічча сваё плашчом сваім, і выйшаў, і стаў каля ўваходу ў пячору. І вось, голас да яго кажа: «Ільля, што ты тут?»
І прыйшоў туды, і начаваў у пячоры. І вось, слова ГОСПАДА да яго, і Ён сказаў яму: «Што ты тут, Ільля?»
І ён пайшоў, і стаў перад гаспадаром сваім. І сказаў яму Элісэй: «Адкуль ты [прыйшоў], Гехазі?» Ён сказаў: «Слуга твой не хадзіў нікуды».
Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
І падняў ён вочы свае, і ўбачыў падарожнага чалавека, які сядзеў на плошчы гораду, і спытаўся ў яго той стары: «Адкуль ты і куды ідзеш?»
І цяпер няхай паслухае гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе супраць мяне, няхай будзе Яму прыемны пах ахвяры. Але калі сыны чалавечыя [намовілі цябе], няхай будуць яны праклятыя перад абліччам ГОСПАДА, бо яны выгналі мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.