І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.
БЫЦЦЁ 12:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык кажы, што ты — сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб я застаўся жывы дзякуючы табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) скажы ж, што ты мне сястра, каб мне добра было дзеля цябе, і каб жывая была душа мая празь цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык кажы, прашу цябе, што ты сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб душа мая жыла з ласкі тваёй». |
І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.
І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, убачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына.
I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: «Яна — сястра мая». I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.
Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца майго і ў чысьціні рук маіх учыніў я гэта».
I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: «Яна — сястра мая», бо баяўся сказаць: «Жонка мая», каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
Каго ж ты спалохалася і збаялася, што падманвала і ня ўзгадвала пра Мяне, і не зьмясьціла [Мяне] ў сэрцы тваім? Ці ж не таму, што Я доўгі час маўчаў, ты не баішся Мяне?
І сказаў Ярэмія Сэдэкіі: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Калі ты, выходзячы, выйдзеш да князёў валадара Бабілонскага, будзе жыць душа твая, і горад гэты ня будзе спалены агнём, і ты будзеш жыць, і дом твой.
І сказаў Ярэмія: «Ня выдадуць. Паслухай, прашу, голаса ГОСПАДА [адносна таго], што я кажу табе, і будзе табе добра, і будзе жыць душа твая.
Вось, усе душы — Мае, як душа бацькі, так і душа сына — Мае; душа, якая саграшыла, памрэ.
Ваш бацька — д’ябал, і вы хочаце выконваць пажаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойца ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць хлусьню, гаворыць сваё, бо ён — хлус і бацька хлусьні.
Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.