Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АДКРЫЦЦЁ 1:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

А галава Ягоная і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы Ягоныя — як полымя агню,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

галава ў Яго і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго - як полымя вогненнае;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

галава ж Яго і валасы былі белыя, як чыстая воўна, быццам снег, і вочы Яго як полымя агню,

Глядзіце раздзел



АДКРЫЦЦЁ 1:14
5 Крыжаваныя спасылкі  

А цела ягонае — як тапаз, і аблічча ягонае — як выгляд маланкі, і вочы ягоныя — як полымя паходні, і рамёны ягоныя, і ногі ягоныя — колеру медзі блішчастай, а голас словаў ягоных — голас мноства [людзей].


Я бачыў, аж былі пастаўлены пасады, і Старадаўні Днямі сеў; адзеньне Ягонае — белае як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як воўна чыстая; пасад Ягоны — полымя агню, колы Ягоныя — агонь палючы.


А выгляд ягоны быў, як бліскавіца, і адзеньне ягонае белае, як сьнег.


А вочы Ягоныя — як полымя агню, і на галаве Ягонай шмат дыядэмаў. Ён мае імя напісанае, якога ніхто ня ведае, апрача Яго Самога.


І анёлу царквы, што ў Тыятыры, напішы: “Гэта кажа Сын Божы, Які мае вочы Свае, як полымя агню, і ногі Свае, падобныя да сьпіжу: