І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, — малады і кволы, а Дом, які будзе пабудаваны для ГОСПАДА, мае быць вялікі і ўзьнесены, для славы і велічы на ўсёй зямлі. Я падрыхтую гэта для яго». І падрыхтаваў Давід мноства [ўсяго] перад сьмерцю сваёй.
АГЕЯ 2:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) “Хто застаўся між вамі, што бачылі Дом гэты ў першай славе ягонай? І якім вы бачыце яго цяпер? Ці ня ёсьць ён у вачах вашых у параўнаньні з тым як нішто? Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто застаўся паміж вамі, які бачыў гэты дом у ранейшай ягонай славе, і якім вы бачыце яго цяпер? Ці ня ёсьць ён у вашых вачах як бы нічым? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Ці застаўся хто ў вас, хто бачыў той дом у ранейшай яго славе? І як вы ўяўляеце яго цяпер? Ці не ёсць так, што ён у вачах вашых, як быццам нішто? |
І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, — малады і кволы, а Дом, які будзе пабудаваны для ГОСПАДА, мае быць вялікі і ўзьнесены, для славы і велічы на ўсёй зямлі. Я падрыхтую гэта для яго». І падрыхтаваў Давід мноства [ўсяго] перад сьмерцю сваёй.
І адказалі яны хвалою і праслаўленьнем ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная для Ізраіля. І ўвесь народ усклікаў голасам вялікім, хвалячы ГОСПАДА за закладзены падмурак Дому ГОСПАДА.
І шмат хто са сьвятароў і лявітаў, і галоваў [дамоў] бацькоў, старых, якія бачылі першы Дом [Божы], калі падмуркі Дому гэтага былі закладзены перад вачыма іхнімі, плакалі голасам вялікім; а шмат хто ўсклікаў голасам узьнесеным з радасьцю.
Гарады сьвятыя Твае сталіся пустыняй, Сыён стаўся пустыняй, і Ерусалім стаўся пусткаю.
Аздобныя ўпрыгожваньні іхнія напоўнілі іх пыхлівасьцю, і з іх яны зрабілі брыдоты свае, ідалапаклонства сваё ўчынілі з іх. Таму Я замяню іх у нячыстасьць для іх,
Большая будзе слава гэтага Дому апошняга, чым першага, кажа ГОСПАД Магуцьцяў; і на гэтым месцу Я дам супакой, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».