У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы:
АГЕЯ 2:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У дваццаць чацьвёрты дзень, у дзявяты месяц, у сёмы год Дарыя было слова ГОСПАДА да Агея прарока, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) На дваццаць чацьвёрты дзень дзявятага месяца, на другім годзе Дарыя, было слова Гасподняе праз Агея прарока: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У дваццаць чацвёрты дзень дзевятага месяца, у другі год валадарання Дарыя прамовіў Госпад да прарока Агея, кажучы: |
У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы:
Зьвярніце сэрцы вашыя адгэтуль і назад, ад дваццаць чацьвёртага дня дзявятага месяца, ад дня, у які закладзеная сьвятыня ГОСПАДА, зьвярніце сэрцы вашыя.
І было слова ГОСПАДА другі раз да Агея ў дваццаць чацьвёрты дзень таго самага месяца, кажучы:
У восьмым месяцы, у другім годзе Дарыя было слова ГОСПАДА да Захарыі, сына Бэрэхіі, сына Іддо, прарока, кажучы: