АБАКУМА 3:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад абліччам Ягоным ідзе пошасьць, і за стопамі Ягонымі крочыць жар палючы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Перад абліччам Яго ідзе пошасьць, а па ступаках Яго - палючы вецер. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад Ім пойдзе смерць, і за нагамі Яго вырушыць пошасць. |
Я навяду на вас меч, мсьціўцу за парушэньне запавету. А калі паўцякаеце ў гарады вашыя, Я пашлю заразу на вас, і будзеце выдадзеныя ў рукі ворагаў.
І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.
Я наведаю яго пошасьцю і зьнішчу яго. А з цябе Я зраблю вялікі народ, мацнейшы за яго».
Будзе іх марыць голад, паліць трасца і пошасьць лютая, і Я пашлю на іх зубы зьвяроў і атруту тых, што поўзаюць у пыле.