І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі сваімі і эўнухамі сваімі да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго.
АБАКУМА 1:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І з валадароў яны насьміхаюцца, і князі будуць посьмехам для іх; з усіх замкаў яны сьмяюцца, бо насыпаюць вал, і здабываюць іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І з цароў ён зьдзекуецца, і князі служаць яму пасьмешышчам; з усякае крэпасьці ён сьмяецца: насыпае абложны вал і бярэ яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе. |
І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі сваімі і эўнухамі сваімі да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго.
І на наступны год паслаў валадар Навухаданосар, і прывёў яго ў Бабілон разам з каштоўным начыньнем Дому ГОСПАДА, і паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.
Супраць яго прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілону, і закаваў яго ў кайданы мядзяныя, каб завесьці яго ў Бабілон.
Ці ж Кально не такі, як Кархэміш? Ці ж Хамат не такі, як Арпад? Ці ж Самарыя не такая, як Дамаск?
Тыя, што ўбачаць цябе, будуць прыглядацца да цябе і разважаць: “Ці ж гэта ня той муж, які ўстрасаў зямлю, хістаў валадарствы,
Вось, валы падыходзяць да гораду, каб здабыць яго, і горад будзе аддадзены ў рукі Халдэйцаў, якія ваююць супраць яго, на пажыву мяча, голаду і заразы. Тое, што Ты прамовіў, зьдяйсьняецца, і, вось, Ты бачыш [гэта]!
Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, пра дамы гораду гэтага, пра дамы валадароў Юды, якія руйнуюцца на ўмацаваньні і ад мяча,
І выльлю на цябе гнеў Мой, распалю супраць цябе ярасьць, і аддам цябе ў рукі людзей раз’ятраных для гвалту і зьнішчэньня.
І дочак тваіх, якія на полі, ён заб’е мячом, і паставіць супраць цябе вежу, і насыпле супраць цябе вал, і паставіць супраць цябе шчыт.
І станецца ў дзень ахвяры ГОСПАДА, Я наведаю князёў і сыноў валадара, і тых, якія апранаюць адзеньне чужынскае.