ІСУСА 6:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў народу: ідзеце і абыдзеце вакол горада; а ўзброеныя няхай ідуць перад каўчэгам Гасподнім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, і ўзброеныя ваяры хай ідуць перад каўчэгам Госпада». |
Саўл жа, яшчэ дыхаючы пагрозай і забойствам на вучняў Госпадавых, падыйшоў да першасьвятара
І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыйшлі ў Ерыхон. І ваявалі супраць вас гаспадары Ерыхону, Амарэйцы, Пэрэзэі і Хананейцы, Хеты, Гіргашэі, Хівеі і Евусэі, але Я выдаў іх у рукі вашыя.
і далі загад народу: «Калі ўбачыце Каўчэг Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і сьвятароў з роду Левія, якія нясуць яго, вы, устаўшы, ідзіце за ім.
І сказаў сьвятарам: «Вазьміце Каўчэг Запавету і ідзіце перад народам». Яны ўзялі і пайшлі перад народам.
Сем з іх узялі сем трубаў з рагоў бараніх, і пайшлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, ідучы і трубячы, а ўзброеныя дружыны ішлі перад імі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам і, ідучы, трубілі.
І станецца, калі загудзіць працягла рог барані і вы пачуеце гук трубы, няхай увесь народ узвысіць гучны крык, і мур гораду разваліцца на месцы, і народ увойдзе, кожны [проста] перад сабою».
А потым загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, а ўзброеныя [ваяры] няхай ідуць перад Каўчэгам ГОСПАДА».
Як толькі Егошуа скончыў гаварыць, сем сьвятароў затрубілі ў сем трубаў з рагоў бараніх і пайшлі, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пайшоў за імі.
І вярнуўся народ у табар, і старшыні Ізраіля сказалі: «Чаму ўдарыў сёньня нас ГОСПАД у баі з Філістынцамі? Давайце прынясем з Шыло Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і няхай ён будзе сярод нас, каб ратаваць нас ад рук ворагаў нашых».