І рабіў ён ганебнае, ходзячы за ідаламі і [робячы] ўсё, што рабілі Амарэйцы, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
ІСУСА 23:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выгнаў ГОСПАД перад абліччам вашым народы вялікія і моцныя, і ніводзін з іх ня мог вам супрацівіцца да дня гэтага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь прагнаў ад вас народы вялікія і моцныя, і перад вамі ніхто ня ўстояў да сёньня; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І павыганяў Госпад на вачах вашых вялікія і наймацнейшыя народы, і ніводзін з іх не мог вам супрацівіцца, |
І рабіў ён ганебнае, ходзячы за ідаламі і [робячы] ўсё, што рабілі Амарэйцы, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
Ці ня Ты, Божа наш, выгнаў жыхароў зямлі гэтай перад абліччам народу Твайго, Ізраіля, і аддаў яе насеньню Абрагама, сябра Твайго, на вякі?
Калі пойдзе анёл Мой перад табою, і прывядзе цябе да Амарэя, Хета, Пэрэзэя, Хананейца, Хівея і Евусэя, і Я выгублю іх,
Памалу, памалу буду праганяць іх перад абліччам тваім, аж пакуль ты не памножышся і ня возьмеш у спадчыну зямлю гэтую.
Яго, узяўшы, занесьлі бацькі нашыя з Егошуам у валоданьні паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча бацькоў нашых, ажно да дзён Давіда,
ГОСПАД прагоніць перад вамі ўсе народы гэтыя, і вы авалодаеце народамі, якія большыя і дужэйшыя за вас.
У рукі твае аддасьць Ён валадароў іхніх, і ты сатрэш імёны іхнія з-пад неба; ніхто [з іх] не ўстаіць перад абліччам тваім, пакуль ня выгубіш іх.
Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.
ГОСПАД, Бог ваш, разгоніць іх перад абліччам вашым і прыбярэ іх перад абліччам вашым, і вы паселіцеся на зямлі іхняй, як ГОСПАД, Бог ваш, прамовіў вам.
І выгнаў ГОСПАД перад намі ўсе народы і Амарэйцаў, жыхароў зямлі гэтай, і мы будзем таксама служыць ГОСПАДУ, бо Ён — Бог наш!»