І ўстаў Давід, і пайшоў з усім народам, які з ім, да Баал-Юды, каб адтуль прынесьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.
ІСУСА 18:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паварочвала мяжа на захад, і [зыходзіла] на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, гэта Кірыят-Ярым, горад сыноў Юды. Гэта бок заходні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) потым мяжа паварочвае і схіляецца да марскога боку на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Аронам, і канчаецца каля Кірыят-Ваала, інакш Кірыят-Ярыма, горада сыноў Юдавых. Гэта заходні бок. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і адхілялася, паварочваючы да мора на поўдзень ад гары, якая на поўдні глядзіць на Бэтарон; і ў яе былі выхады на Карыят-Баал, што завецца таксама Карыят-Ярым, горад сыноў Юды: гэта заходні бок. |
І ўстаў Давід, і пайшоў з усім народам, які з ім, да Баал-Юды, каб адтуль прынесьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.
З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.
Адтуль цягнулася мяжа да Люзу, на поўдзень ад горнага перавалу Люзу або Бэтэлю, і зыходзіла мяжа да Атарот-Адару праз гару, якая на поўдні ад ніжняга Бэт-Харону.
Паўднёвы бок [пачынаўся] ад скраю Кірыят-Ярыму, і мяжа ішла на захад, і даходзіла да крыніцы Мэ-Нэфтааху.
І сыны Ізраіля вырушылі, і ў трэці дзень прыйшлі ў гарады іхнія, а гарады іхнія Гібэон, Кефіра, Бэерот і Кірыят-Ярым.
другі аддзел накіраваўся на шлях у Бэтхарон, а трэці аддзел пайшоў дарогаю да мяжы, што ідзе ад даліны Цэвоім у пустыню.