ІСУСА 18:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адтуль цягнулася мяжа да Люзу, на поўдзень ад горнага перавалу Люзу або Бэтэлю, і зыходзіла мяжа да Атарот-Адару праз гару, якая на поўдні ад ніжняга Бэт-Харону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адтуль мяжа ідзе да Луза, да паўднёвага боку Луза, Інакш Вэтыля, і сыходзіць мяжа да Атарот-Адара, да гары, якая на паўднёвым баку Бэт-Арона ніжняга; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, праходзячы да Луза, на поўдзень — гэта Бэтэль, — сыходзіла ў Атарот-Адар на гару, што на поўдні ад ніжняга Бэтарона, |
Калі ўцякалі яны перад Ізраілем і былі на схіле гары Бэт-Харон, ГОСПАД кідаў на іх вялікія камяні з неба аж да Азэкі, і больш іх паўмірала ад камянёў градавых, чым ад мяча сыноў Ізраіля.
Мяжа сыноў Эфраіма паводле сем'яў іхніх была такая: мяжой спадчыны іхняй на ўсходзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону.
І паварочвала мяжа на захад, і [зыходзіла] на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, гэта Кірыят-Ярым, горад сыноў Юды. Гэта бок заходні.
другі аддзел накіраваўся на шлях у Бэтхарон, а трэці аддзел пайшоў дарогаю да мяжы, што ідзе ад даліны Цэвоім у пустыню.