І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і пабудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ.
ІСУСА 10:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І перайшоў Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, з Эглёну ў Хеўрон, і ваяваў з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Ісус і ўсе Ізраільцяне зь ім з Эглона да Хэўрона і ваявалі супроць яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама з Эглона пайшоў Ешуа з усім Ізраэлем на Геброн і ваяваў супраць яго. |
І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і пабудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ.
І гэта лік галоваў [дамоў], узброеных да вайны, якія прыйшлі да Давіда ў Хеўрон, каб перадаць яму валадарства Саўла, паводле слова ГОСПАДА.
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
І паслаў Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, пасланцоў да Гагама, валадара Хеўрону, і да Пірама, валадара Ярмуту, і да Яфія, валадара Ляхішу, і да Дэбіра, валадара Эглёну, кажучы:
І ў той самы дзень захапіў яго, і выбіў вострывам мяча ўсякую душу, што была ў ім, і аддаў закляцьцю, як зрабіў у Ляхішы.
І здабыў яго, і выбіў мячом яго, і валадара ягонага, і ўсе гарады ягоныя, і ўсякую душу, што там жыла. Не пакінуў анікога там, і зрабіў так, як зрабіў у Эглёне, і аддаў закляцьцю ўсякую душу, што ў ім.
І яны зыйшліся, і злучыліся разам пяць валадароў Амарэйскіх: валадар Ерусаліму, валадар Хеўрону, валадар Ярмуту, валадар Ляхішу, валадар Эглёну, з войскамі сваімі. І разлажыліся яны табарам каля Гібэону, і ваявалі супраць яго.
Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА да Егошуа, — Кірыят-Арбу, бацьку Анака, значыць Хеўрон.
Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон і пашы ягоныя, Лібну і пашы ейныя,
І пайшоў Юда супраць Хананейцаў, якія жылі ў Хеўроне, што раней называўся Кірыят-Арба, і пабіў Шэшая, Ахімана і Тальмая.