I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
ІСУСА 1:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Жонкі вашыя, і дзеці вашыя, і жывёла вашая будуць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам, а вы пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе мужныя ваяры, і будзеце дапамагаць ім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) жонкі вашыя, дзеці вашыя і быдла ваша няхай застануцца ў зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; а вы ўсе, хто можа змагацца, узброіўшыся, ідзеце перад братамі вашымі і пасабляйце ім, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жонкі вашы, і дзеці, і жывёла будуць прабываць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе здатныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім, |
I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
Дзеці нашыя, жонкі нашыя, статкі нашыя і ўсё быдла нашае застануцца ў гарадах Гілеаду,
І яшчэ няхай начальнікі прамовяць да народу і скажуць: “Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не зрабіў дрыготкім сэрцы братоў сваіх, як [дрыготкае] сэрца ягонае”.
Толькі жонкі вашыя, дзеці вашыя і статкі вашыя, — бо ведаю, што маеце вялікія статкі, — застануцца ў гарадах вашых, якія я даў вам,
І ён убачыць пяршыны свае, бо там памешчана частка правадыра, і ён выходзіў на чале народу, і рабіў праведнае перад ГОСПАДАМ, і [чыніў] прысуды Ягоныя адносна Ізраіля».
«Узгадайце, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам супакой і зямлю гэтую.
аж пакуль дасьць ГОСПАД супакой братам вашым, як і вам даў, каб яны таксама валодалі зямлёй, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць ім. А потым вернецеся ў зямлю пражываньня вашага, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам на ўсход сонца, і будзеце жыць у ёй”».
А сыны Рубэна, і сыны Гада, і палова калена Манасы перайшлі ўзброеныя наперадзе сыноў Ізраіля, як ім загадаў Майсей.
І жанчына была апранутая ў пурпур і кармазын, і аздобленая золатам і каштоўным камянём і пэрламі, і мела ў руцэ сваёй келіх залаты, поўны агіды і нячыстасьці распусты яе.