Наблізьцеся, народы, каб пачуць! І вы, плямёны, зважайце! Няхай чуе зямля і ўсё, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што ў ім жыве!
ІСАІ 48:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Наблізьцеся да Мяне і паслухайце гэта. Спрадвеку Я не гаварыў патаемна. Ад часу, калі гэта дзеялася, Я быў там. І цяпер Госпад ГОСПАД паслаў Мяне і Дух Ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Падыдзеце да Мяне, слухайце гэта: Я і спачатку гаварыў не таемна; з таго часу, як гэта адбываецца, Я быў там; і сёньня паслаў Мяне Гасподзь Бог і Дух Ягоны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ідзіце да Мяне і паслухайце вось што: не ў скрытасці гаварыў Я ад пачатку, з таго часу, як гэта споўнілася, Я быў там; а цяпер паслаў Мяне Госпад Бог разам з Духам Сваім». |
Наблізьцеся, народы, каб пачуць! І вы, плямёны, зважайце! Няхай чуе зямля і ўсё, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што ў ім жыве!
Маўчыце перада Мною, астравы! Няхай народы адновяць сілы свае. Няхай наблізяцца і прамовяць: «Станем разам на суд!»
Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта?
Не прамаўляў Я патаемна ў цёмным закутку зямлі, не казаў Я насеньню Якуба: «Дарэмна вы шукаеце Мяне». Я — ГОСПАД, Які гаворыць пра праведнасьць, абвяшчае справядлівасьць.
«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў сьвету. Я заўсёды навучаў у сынагозе і ў сьвятыні, дзе заўсёды зьбіраюцца Юдэі, і таемна не гаварыў нічога.