[Прыйшоў] час вечаровы, і вось, вусьціш! І перад раніцай ужо няма яго. Гэткая доля тых, якія нас рабавалі, такі лёс крыўдзіцеляў нашых.
ІСАІ 41:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзеш шукаць іх і ня знойдзеш тых, якія варагуюць з табою, і стануцца як нішто і загінуць тыя, якія ваююць з табою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Будзеш іх шукаць - і ня знойдзеш іх, што варагуюць з табою; змаганцы супроць цябе будуць як нішто, зусім нішто; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзеш шукаць іх, і не знойдзеш людзей, якія спрачаюцца з табой; будуць, як бы іх не было, і быццам яны нішто, — людзі, якія ваююць супраць цябе. |
[Прыйшоў] час вечаровы, і вось, вусьціш! І перад раніцай ужо няма яго. Гэткая доля тых, якія нас рабавалі, такі лёс крыўдзіцеляў нашых.
І будзе так, як галодны сьніць, што ён есьць, і будзіцца, і пустая душа ягоная, і як сьніць засьмягшы, што п’е, і будзіцца, і вось, ён змучаны і засьмягшая душа ягоная. Так будзе з мноствам усіх народаў, якія ваююць супраць гары Сыён.
Кіраўнікоў ейных ня будзе там, і не абвесьцяць валадарства, і ўсе князі ейныя будуць нічым.
Бо гэта кажа ГОСПАД: «Нават палоненыя волатам будуць забраныя [ў яго], і здабыча прыгнятальніка будзе выратаваная. Я буду змагацца з супраціўнікам тваім, і сыноў тваіх Я збаўлю.
Вось, Я зраблю [канец] усім, хто прыгнятае цябе, у той час, і збаўлю кульгавую, і зьбяру выгнаную, і зраблю іх хвалою і слаўным імем на ўсёй зямлі сораму іхняга.