ІСАІ 23:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Засаромся, Сідон, бо сказала мора, цьвярдыня марская, кажучы: «Я ня мучылася родамі і не нарадзіла, і не ўзгадавала юнакоў, і ня выхавала дзяўчат». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасаромейся, Сідоне; бо вось што кажа мора, крэпасьць марская: як ня мучылася родамі і не раджала, і ня выхоўвала юнакоў, не гадавала дзяўчат. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Засаромейся, Сідоне, бо прамовіла мора, крэпасць марская, кажучы: «Не пакутавала я родамі і не нарадзіла, і не ўзгадавала юнакоў ані выхавала дзяўчат». |
І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.
усіх валадароў Тыру і ўсіх валадароў Сідону, усіх валадароў астравоў, якія на тым баку мора,
І пашлі іх да валадара Эдому, і валадара Мааву, і валадара сыноў Амона, і валадара Тыру, і валадара Сідону праз рукі пасланцоў, якія ўвайшлі ў Ерусалім да Сэдэкіі, валадара Юды.
і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, Сідоне. І Я ўслаўлюся пасярод цябе, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі ўчыню ў ім суды [Мае] і зьяўлю сьвятасьць [Маю] ў ім.
І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх, і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і забівалі іх, і не пакінулі ў іх рэшткаў.
і ня зьявіцца ўжо ў табе сьвятло сьвечкі, і голас жаніха і нявесты ня будзе чутны ўжо ў табе, бо купцы твае былі магнатамі зямлі, бо чараваньнямі тваімі падманутыя ўсе народы.
А сыны Ізраіля чынілі ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І служылі яны Баалам і Астартам, багам Араму, Сідону і Мааву, і багам сыноў Амона, і багам Філістынцаў, і пакінулі яны ГОСПАДА, і не пакланяліся Яму.