І станецца ў той дзень, што на Тыр забудуцца на семдзясят гадоў, як дні аднаго валадара. Калі скончацца семдзясят гадоў, станецца Тыру, як у тым сьпеве пра распусьніцу:
ІСАІ 23:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Вазьмі гусьлі, абыйдзі горад, блудніца забытая! Зайграй прыемна, памнож сьпевы, каб ізноў прыгадалі цябе!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) «вазьмі цытру, хадзі па горадзе, забытая блудадзейка! Іграй складна, сьпявай многа песьняў, каб пра цябе ўспаміналі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вазьмі цытру, абыдзі горад кругом, распусніца, аддадзеная забыццю; зайграй гожа, памнажай песні, каб успомнілі пра цябе!» |
І станецца ў той дзень, што на Тыр забудуцца на семдзясят гадоў, як дні аднаго валадара. Калі скончацца семдзясят гадоў, станецца Тыру, як у тым сьпеве пра распусьніцу:
І станецца, калі скончацца семдзясят гадоў, ГОСПАД наведае Тыр, і ён вернецца да прыбытку свайго, і будзе распусьнічаць з усімі валадарствамі сьвету на абліччы зямлі.
Усе, што любілі цябе, забыліся пра цябе, і не шукаюць цябе, бо Я ўдарыў цябе ўдарам варожым, жудаснай карай за шматлікія беззаконьні твае, бо памножыліся грахі твае.
[Гэта] — за мноства распусты распусьніцы спраўнай, прывабнай, пані чараваньня, якая продала народы праз распусту сваю і плямёны — за чараваньні свае.