ІСАІ 22:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, што найпрыгажэйшыя палі твае напоўніліся калясьніцамі, і вершнікі, стаючы, сталі насупраць брамы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, найлепшыя даліны твае напоўніліся калясьніцамі, і верхаўцы вырадаваліся насупраць брамы, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Твае найпрыгажэйшыя лугі поўныя калясніц, а коннікі займаюць свае месцы ў браме. |
Бо вось, Я паклічу плямёны валадарстваў поўначы, кажа ГОСПАД, і яны прыйдуць, і паставяць кожны пасад свой каля ўваходу ў брамы Ерусаліму і супраць усіх муроў ягоных навокал, і супраць усіх гарадоў Юды.
І пастаў аблогу супраць яго, пабудуй мур супраць яго, насып вал супраць яго, пастаў супраць яго табар, пастаў супраць яго тараны кругом.
І вазьмі сабе патэльню жалезную, і палажы яе нібы мур жалезны паміж табою і горадам, і павярні аблічча тваё на яго. І будзе ён абляганы, і ты будзеш аблягаць яго. Гэта будзе знак для дому Ізраіля.