ЁІЛЯ 2:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Трубіце ў рог на Сыёне, прызначце пост, склічце ўрачысты сход, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Затрубеце трубою на Сіёне, назначце пост і абвясьцеце ўрачысты сход. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Трубіце ў трубу на Сіёне, прызначце пост, склічце сход. |
І напісала яна ў лістах, кажучы: «Абвясьціце пост і пасадзіце Набота перад народам.
Не складайце больш ахвяраў пустых! Каджэньне абрыдла Мне. Сьвятаў маладзіка, суботаў і голасу сходаў не магу вытрываць, бо нягодныя ўрачыстасьці [вашыя].
І сталася ў пятым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, што ў дзявятым месяцы быў аб’яўлены пост перад абліччам ГОСПАДА для ўсяго народу ў Ерусаліме і для ўсяго народу, які прыходзіў з гарадоў Юды ў Ерусалім.
Прызначце сьвяты пост, склічце ўрачысты сход, зьбярыце старых і ўсіх жыхароў зямлі гэтай у Дом ГОСПАДА, Бога вашага, і клічце да ГОСПАДА.
Трубіце ў рог на Сыёне, усклікайце на гары Маёй сьвятой! Дрыжыце, усе жыхары зямлі, бо ідзе дзень ГОСПАДА, бо ён блізка,
І затрубяць [у трубы], і зьбярэцца да цябе ўся грамада да ўваходу ў Намёт Спатканьня.