Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -

Гэтая кніга не натхнёная Богам і не з'яўляецца часткай ні хрысціянскага канону, ні яўрэйскага Танаха. Яна паказваецца толькі ў гістарычных і даследчых мэтах. Паглядзець поўнае тлумачэнне

Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Памяць пра Ёзія – як састаў духмянасцей, зроблены мастацтвам гандляра фарбамі і мазямі;

2 у вуснах кожнага будзе салодкай, як мёд, памяць аб ім, ды як музыка на балі з віном.

3 Ён імкнуўся па волі Божай да разважнасці народа і знішчыў агіднасці бязбожнасці.

4 і ён накіраваў сваё сэрца да Госпада, і ў дні грахоў умацаваў пабожнасць.

5 Акрамя Давіда, Эзэхіі і Ёзіі ўсе дапускаліся граху;

6 бо цары Юды пакінулі закон Узвышняга ды пагардзілі страхам Божым;

7 бо аддалі сваё царства іншым, і сваю славу іншаму народу;

8 яны падпалілі выбраны горад свяцілішча і апустошылі вуліцы яго, як прадказаў Ярэмія.

9 Бо з ім блага абышліся, хоць ён ужо ва ўлонні маці быў пасвячоны на прарока, каб выварочваць, і вырываць, і нішчыць, ды зноў адбудоўваць, і адсаджваць, і ўзнаўляць.

10 Эзэкіэль, які ўбачыў бачанне хвалы, якую паказаў яму Ён у павозцы херубінаў.

11 Бо і ён успомніў аб ворагах пад відам дажджу і добра чыніў тым, якія трымаліся добрых дарог.

12 Ды хай косці дванаццаці прарокаў выпусцяць атожылкі са свайго месца; бо ўзмацнілі Якуба і адкупілі іх моцнаю надзеяй.

13 Як узвялічыць маем Зарабабеля? Бо і ён – як пярсцёнак на правай руцэ;

14 таксама і Ешуа, сын Ёзэдэка. Яны ў днях сваіх пабудавалі дом і ўзвялічылі святы храм Госпаду, прызначаны на вечную славу.

15 І аб Нэгэмію – памяць на доўгі час; узвёў ён нам разваленыя муры, і паставіў брамы і запоры; ён узвёў нашыя дамы.

16 Ніхто не быў створаны на зямлі такі, як Гэнох; бо і ён быў узяты з зямлі.

17 Не нарадзіўся такі чалавек, як Язэп, галава братоў, апора народа;

18 І яго косці наведваліся ды па смерці праракавалі.

19 Сэт і Сэм набылі славу ў людзей, ды па паходжанні над усімі жывымі стварэннямі – Адам.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы