Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

Гэтая кніга не натхнёная Богам і не з'яўляецца часткай ні хрысціянскага канону, ні яўрэйскага Танаха. Яна паказваецца толькі ў гістарычных і даследчых мэтах. Паглядзець поўнае тлумачэнне

Кніга Юдыт 3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Дык паслалі да яго вестуноў, якія прамовілі да яго ў супакоі:

2 «Вось, мы з’яўляемся паслугачамі вялікага цара Набукаданосара – стаім перад табою; карыстайся намі, як табе падабаецца.

3 Вось, перад табою стаяць нашы пасяленні, і кожнае месца наша, і ўсе палі пшаніцы, і авечкі, і жывёла, і ўсе хлявы жывёлы нашай; карыстайся, як табе падабаецца.

4 Вось, і гарады нашы, і іх жахыры – яны паслугачы твае; прыйдзі і распарадзіся імі так, як у вачах тваіх здаецца добрым».

5 І прыйшлі людзі да Галафэрна, і перадалі яму гэтыя словы.

6 І спусціўся на ўзбярэжжа ён і яго войска, і пільнаваў узвышнія гарады, і ўзяў з іх адборных людзей на дапамогу.

7 І яны, і ўсе іх наваколлі прынялі яго з вянкамі, і са скокамі, і з тымпанамі.

8 І ён разбурыў усе іх уладанні, і высек іх святыя гаі, і па загадзе вынішчыў усіх багоў зямлі так, каб усе народы служылі аднаму толькі Набукаданосару і каб усе мовы і ўсе плямёны іх называлі яго богам.

9 І так дабраўся да Ездралона непадалёк ад Датайна, што знаходзіцца насупраць вялікага спуску юдэйскага,

10 і стаў лагерам між Габаю і горадам скіфаў. І прабыў там з месяц, каб сабраць усё неабходнае для свайго войска.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы