Гэтая кніга не натхнёная Богам і не з'яўляецца часткай ні хрысціянскага канону, ні яўрэйскага Танаха. Яна паказваецца толькі ў гістарычных і даследчых мэтах. Паглядзець поўнае тлумачэнне Кніга Тобіі 9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Потым пазваў Тобія Рафаэля і сказаў яму: 2 «Браце Азарыю, вазьмі з сабой адсюль чатырох паслугачоў і двух вярблюдаў, і едзь у Рагэс, і зайдзі да Габаэля, і ўручы яму распіску, і забяры ад яго грошы, і прывядзі яго з сабою на вяселле. 3 Ты ж ведаеш, што лічыць дні бацька мой, і, калі замаруджу на адзін дзень, вельмі яго засмучу. 4 І ты бачыш, як Рагуэль пакляўся, і я не магу не зважаць на яго прысягу». 5 І адправіўся Рафаэль з чатырма паслугачамі і двума вярблюдамі ў Рагэс у Мідыю, і засталіся ў Габаэля, і даў яму Рафаэль распіску яго, і расказаў яму пра Тобію, сына Табіэля, што ажаніўся з дачкой Рагуэля і запрашае яго на вяселле. І Габаэль устаў, і вынес мяшкі запячаткаваныя, і паклаў іх на вярблюдаў. 6 І разам рана ўсталі, і прыбылі на вяселле, і прыйшлі да Рагуэля, і знайшлі Тобію, які ўзлягаў пры стале. І ён ускочыў і прывітаўся з імі, і пачаў плакаць, і дабраславіў яго Габаэль, кажучы: «Дабраславёны Госпад, Які даў табе супакой, бо ты сын добрага, і найлепшага, і справядлівага чалавека, які падае міласціну! Хай дасць табе дабраславенне Госпад неба, і таксама тваёй жонцы, і бацьку твайму, і маці тваёй, ды бацьку і маці жонкі тваёй. І дабраславёны Бог, бо бачу Тобію, падобнага да майго сваяка!» |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)