Гэтая кніга не натхнёная Богам і не з'яўляецца часткай ні хрысціянскага канону, ні яўрэйскага Танаха. Яна паказваецца толькі ў гістарычных і даследчых мэтах. Паглядзець поўнае тлумачэнне Кніга Мудрасці 3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 А душы справядлівых ёсць у руцэ Божай, і не кране іх мука смерці. 2 Вачам неразумных здаецца, што яны памерлі, і зыход іх лічаць яны за няшчасце, 3 і адлучэнне ад нас – за знішчэнне; а яны трываюць у супакоі. 4 І калі людзі ўбачылі мукі, то жывуць яны надзеяй несмяротнасці; 5 і па кароткім мучэнні атрымаюць бясконцыя даброты, бо Бог выпрабаваў іх і знайшоў іх вартымі Сябе. 6 Ён выпрабаваў іх, як золата ў печы, і прыняў іх, як цэласпальную ахвяру, 7 і ў час выпрабавання іх – яны заззяюць, як іскры на ржышчы; 8 будуць судзіць народы і будуць валадарыць над людзьмі, і Госпад будзе валадарыць над імі вечна. 9 Тыя, што ўсклалі надзею на Яго, – зразумеюць праўду, і верныя будуць супачываць пры Ім у міласці, бо ласка і міласэрнасць – для святых Яго і выпрабаванне – для выбраннікаў Яго. 10 Бязбожныя ж па намерах сваіх будуць пакараны, бо адцураліся Справядлівага і адышлі ад Госпада. 11 Няшчасны бо, хто пагарджае мудрасцю і настаўленнем! І пустая надзея іх, і труды бясплодныя, і няма карысці ў справах. 12 Жонкі іх неразумныя, і самыя нягодныя іх дзеці, пракляты іх род! 13 Бо шчасная няплодная, але беззаганная, якая не пазнала беззаконнага ложка; атрымае плод у час наведвання душ. 14 І еўнух, хто не спаганіў сваіх рук злачыннасцю ані не думаў нічога благога супраць Госпада, – за вернасць бо дадзены яму будзе асаблівы дарунак ды доля, поўная радасці, у святыні Госпадавай. 15 Добрых бо ўчынкаў плод слаўны, і корань мудрасці не ўсыхае. 16 А дзеці чужаложнікаў не даб’юцца мэты, і знікне патомства незаконнага ложка. 17 Калі і будуць яны доўга жыць – будуць іх мець за нішто, і ў канцы – няслаўная іх старасць; 18 і калі рана памруць, будуць без надзеі і без суцяшэння ў дзень прызнання: 19 бо страшны ёсць канец грэшнага роду! |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)