Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 8

1 Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава.

2 Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!

3 З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.

4 Калі я гляджу на нябёсы Твае, - твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,

5 дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?

6 Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;

7 паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:

8 валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,

9 птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.

10 Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Сачыце за намі:



Аб'явы