Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 23

1 Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,

2 бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.

3 Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?

4 Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,

5 той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.

6 Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!

7 Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!

8 Хто гэты Цар славы? - Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.

9 Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!

10 Хто гэты Цар славы? - Гасподзь сілаў, Ён - Цар славы.

Сачыце за намі:



Аб'явы