Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


135 Вершы з Бібліі пра справядлівасць Бога

135 Вершы з Бібліі пра справядлівасць Бога


ПСАЛТЫР 11:7

бо ГОСПАД праведны і любіць праведнасьць; правыя будуць бачыць аблічча Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:18

Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:4

[Ён] — Скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Ягоныя справядлівыя. Бог верны, і няма ў Ім хлусьні, Ён — праведны і справядлівы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:7-8

Вораг спустошаны, канец яму назаўсёды. І гарады [ягоныя] Ты зруйнаваў, памяць пра іх зьнішчана. А ГОСПАД сядзіць [на пасадзе] на вякі; Ён паставіў пасад Свой дзеля суду,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:19

Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:3

Праведнасьць і суд даспадобы ГОСПАДУ больш, чым ахвяра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:8

Бо Я, ГОСПАД, люблю суд і ненавіджу рабунак і крыўду; і Я дам ім нагароду паводле праўды, і запавет вечны заключу з імі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:5

Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:6-8

Які аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных: тым, якія цярплівасьцю ў добрай справе шукаюць славы, пашаны і незьнішчальнасьці, — жыцьцё вечнае, а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 6:8

Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:28

Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:10

Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:14

Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, узьнятая правіца Твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:6

Бо праведна перад Богам аднагарадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:15

Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:17

Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра суд, дапамагайце пакрыўджанаму, абараняйце сіротаў, заступайцеся за ўдоваў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 9:24

але хто хваліцца, няхай хваліцца тым, што ён разумны і ведае Мяне, што Я — ГОСПАД, Які чыніць міласэрнасьць, суд і праведнасьць на зямлі, бо гэта падабаецца Мне, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 5:16

І ўзвысіцца ГОСПАД Магуцьцяў у судзе, і Бог Сьвяты выявіць сьвятасьць Сваю ў праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 16:20

Да праведнасьці, да праведнасьці імкніся, каб ты жыў і ўспадкаеміў зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:6

І будуць тады нябёсы апавядаць пра праведнасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 82:3-4

Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце. Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 33:22

Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 97:2

Хмары і імгла навакол Яго; праведнасьць і суд — падставы пасаду Ягонага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:12

Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 7:11

Шчыт мой у Бога, Які збаўляе шчырых сэрцам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 23:5

Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я вырашчу Давіду Парастак праведны, і будзе валадарыць Валадар, і Ён будзе справядлівы, і Ён будзе чыніць суд і праведнасьць на зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:9

Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:26

дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй у цяперашні час, каб быў Ён праведны і апраўдваў таго, хто верыць у Ісуса.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 36:6

ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 34:7

Які захоўвае міласэрнасьць тысячам, Які даруе беззаконьне, і правіну, і грэх, але не пакідае без пакараньня, Які наведвае за беззаконьне бацькоў сыноў і сыноў сыноў да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:17

Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 98:9

перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць паводле праведнасьці і народы — паводле справядлівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 9:14-15

Дык што скажам? Няўжо няправеднасьць у Бога? Няхай ня станецца! Бо Ён кажа Майсею: «Зьлітуюся над тым, над кім зьлітуюся, і зьяўлю міласэрнасьць таму, каму зьяўлю міласэрнасьць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:6

Праведнасьць чыніць ГОСПАД і суд для ўсіх прыгнечаных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 10:18

Ён дае суд сіраце і ўдаве, і любіць прыхадня, даючы яму хлеб і адзеньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:7

Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:4-5

Паслухай Мяне, народзе Мой, племя Маё, прыхілі вуха да Мяне, бо Закон выйдзе ад Мяне, і суд Мой Я пастаўлю як сьвятло для народаў. Блізка праведнасьць Мая, выходзіць збаўленьне Маё, і рамяно Маё будзе судзіць народы; на Мяне чакаюць астравы і на рамяно Маё спадзяюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 19:7

І цяпер, няхай страх перад ГОСПАДАМ будзе на вас. Зважайце на тое, бо няма беззаконьня ў ГОСПАДА, Бога нашага, ані зважаньня на аблічча, ані браньня хабараў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:6

і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:4-5

Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго: «Зьбярыце да Мяне багабойных Маіх, якія заключылі запавет са Мною пры ахвяры!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:6

Шчасьлівыя тыя, што прагнуць і смагнуць праведнасьці, бо яны будуць насычаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:30

Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 140:12

Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:9

Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 10:17-18

Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё, каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:23

Ён, зьневажаны, не зьневажаў у адказ, церпячы, не пагражаў, а перадаў [суд] Таму, Хто судзіць справядліва.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:4

Ён ня стоміцца і не зьняможацца, аж пакуль не ўстановіць на зямлі суд, і на Закон Ягоны чакаюць астравы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:5

Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:8

Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 5:4

ГОСПАДЗЕ, раніцаю пачуй голас мой; на досьвітку стану перад Табою і буду ўглядацца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:33-34

Хто стане супраць выбраных Божых? Бог, Які апраўдвае! Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:137

Ты праведны, ГОСПА­ДЗЕ, і справядлівыя суды Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:35

Мне [належыць] помста і Я аднагароджу ў час, калі пахісьнецца нага іхняя! Бо блізка ўжо дзень загубы іхняй і надыхо­дзіць рашэньне [лёсу] іхняга.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 75:7

Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:27

Сыён будзе выбаўлены праз правасудзьдзе, а тыя, што навернуцца ў ім — праз праведнасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 18:7-8

А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і будзе доўгацярплівым, [ня слухаючы] іх? Кажу вам, што хутка абароніць іх. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АМОСА 5:24

Але няхай суд цячэ як вада, і праведнасьць — як магутны ручай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:1

Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:6

Узьніміце да неба вочы свае і гляньце на зямлю ўнізе, бо неба, як дым счэзьне, і зямля як адзеньне распадзецца, і жыхары ейныя як камары пагінуць, а збаўленьне Маё будзе вечным, і праведнасьць Мая ня спыніцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 22:3

Гэта кажа ГОСПАД. Чыніце суд і праведнасьць, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, і чужынца, сірату і ўдаву не прыгнятайце. Не рабіце гвалту і крыві нявіннай не пралівайце ў месцы гэтым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:13

І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:18-21

«Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюбёны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго, і Ён абвесьціць народам суд. Ня будзе сварыцца, ані крычаць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго. А фарысэі, убачыўшы гэтае, сказалі Яму: «Вось, вучні Твае робяць, што ня сьлед рабіць у суботу». Трысьціны надламанай не пераломіць і лёну, што дыміцца, не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі. І на імя Ягонае будуць спадзявацца народы».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 35:24

Судзі мяне паводле праведнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, і няхай яны ня радуюцца, [гледзячы] на мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 8:32

Ты пачуй з неба, і зрабі [суд], і судзі слугаў Тваіх, асу­джаючы бязбожнага, каб на галаву ягоную зьвярнуліся шляхі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 37:23

Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:5-6

А калі нашая няправед­насьць зьяўляе праведнасьць Божую, што скажам? Ці Бог, Які выяўляе гнеў, няправедны? Кажу па-чалавечаму. Няхай ня станецца! Бо як жа Бог будзе судзіць сьвет?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:1

Вось, валадар будзе панаваць у праведнасьці, і князі кіраваць будуць у правасудзьдзі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:3

Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і робяць праведнасьць у кожным часе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 10:1-2

Гора заканадаўцам, [якія ўстанаўляюць] законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія, Бо рука мая ўзяла валадарствы ідалаў, а ў іх балванаў [больш], чым у Ерусаліме і ў Самарыі. Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?» І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных». Бо ён сказаў: «Сілай рукі маёй я зрабіў гэта і мудрасьцю маёй, бо — разумны. Я зьмя­ніў межы народаў і зрабаваў скарбы іхнія, і як дужы я скідваю жыхароў [іхніх]. І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў». Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам. Дзеля гэтага Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў спашле хударлявасьць на тлустых ягоных; і сярод слаўных ягоных распаліць полымя, як полымя агню. І станецца Сьвятло Ізраіля агнём, а Сьвяты ягоны — полымем; Ён будзе палаць і паесьць церні ягоныя і асот ягоны ў адзін дзень. І славу лесу ягонага і саду ягонага, ад душы аж да цела, Ён вынішчыць. І станецца, што змарнее ён, як той хворы. І рэшта дрэваў у лесе ягоным будзе такой малой, што хлопчык іх палічыць. каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:15

Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:142

Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і Закон Твой — праўда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:1-2

Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду, Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі. Бо як зямля выдае зеляніну сваю, і як сад родзіць насеньне сваё, так Госпад ГОСПАД зробіць, што вырасьце праведнасьць і хвала перад усімі народамі. абвяшчаць год ласкі ГОСПАДА і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх засмучаных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 17:10

Я, ГОСПАД, дасьледую сэрца і выпрабоўваю ныркі, каб аднагародзіць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 18:5-9

А чалавек, калі ён праведны і чыніць суд і праведнасьць, на гарах не банкетуе і вачэй сваіх не падымае да ідалаў дому Ізраіля, і не паганіць жонку бліжняга свайго, і не набліжаецца да жонкі ў час нячыстасьці, ня крыўдзіць нікога, вяртае даўжніку заклад ягоны, рабункам не рабуе, дае хлеб галоднаму і голага апранае вопраткай, не займаецца ліхвярствам, не вымагае адсоткаў, адварочвае ад ліхоты руку сваю, чыніць суд справядлівы паміж чалавекам і чалавекам, ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 75:2

Славім мы Цябе, Божа, славім, і тыя, што блізкія да імя Твайго, абвяшчаюць цуды Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:24-25

Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі. А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:12

Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 16:5

І будзе ўмацаваны пасад міласэрнасьцю, і сядзе на ім у праўдзе ў намёце Давіда судзьдзя, які будзе шукаць суду, і [будзе] спраўна [рабіць] тое, што праведна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:11

Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:8

Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:17

Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ў-ва ўсіх справах Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:18-19

Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна. Калі вы скарыцеся і будзеце слухаць Мяне, будзеце спажываць даброцьці зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:7-9

Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных, ГОСПАД расплюшчвае [вочы] сьляпых, ГОСПАД падымае прыгнечаных, ГОСПАД любіць праведных. ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:1

Вось, Слуга Мой, Якога Я трымаю, выбраны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Я ўсклаў Дух Мой на Яго, і Ён дасьць суд народам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 23:23

Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяцё дзесяціну з мяты, аніжу і кмену, і пакінулі найважнейшае ў Законе: суд, і міласэрнасьць, і веру; гэтае трэба было рабіць, і таго не пакідаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 32:19

Ты вялікі ў радзе і магутны ў справах. Вочы Твае адкрытыя на ўсе шляхі сыноў чалавечых, каб даць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:15-16

Ухіляйся ад ліхога і рабі добрае; шукай супакою і імкніся да яго. Вочы ГОСПАДА — на праведных, і вушы Ягоныя — на лямант іхні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:9

Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:14-15

Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, узьнятая правіца Твая. Праведнасьць і суд — падставы пасаду Твайго; міласэрнасьць і праўда ідуць перад абліччам Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 72:2-4

Няхай судзіць ён народ Твой у праведнасьці, і ўбогіх Тваіх — у правасудзьдзі. Канец малітвы Давіда, сына Есэя. Няхай прынясуць горы супакой народу, і ўзгоркі — праведнасьць. Няхай ён судзіць убогіх з народу, выбаўляе сыноў беднякоў і скрышыць прыгнятальнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:5

Думкі праведных слушныя, намеры бязбожнікаў падступныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 28:17

І Я пастаўлю суд як мерку і праведнасьць як грунтвагу, і град зьнішчыць прыстанішча хлусьні, і схоў ейны воды затопяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:11

Бо як зямля выдае зеляніну сваю, і як сад родзіць насеньне сваё, так Госпад ГОСПАД зробіць, што вырасьце праведнасьць і хвала перад усімі народамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:10

Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АМОСА 5:15

Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа, ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:34

Праведнасьць узвышае народ, а грэх — ганьба для народаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 9:7

Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:8-9

ГОСПАД добры і справядлівы, таму Ён будзе навучаць шляху [Свайму] грэшнікаў. Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
САФОНА 3:5

ГОСПАД праведны пасярод яго, ня робіць беззаконьня; кожную раніцу Ён выдае на сьвятло суд Свой, не спыняецца; але злачынца ня ведае сораму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:13

перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:12

Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:2

Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:29

Калі вы ведаеце, што Ён праведны, ведайце, што ўсякі, хто чыніць праведнасьць, ад Яго народжаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 7:5-7

Бо калі вы, выпраўляючы, выправіце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і калі, чынячы [суд], будзе чыніць суд адзін адносна другога, калі ня будзеце крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву, і ня будзеце праліваць крыві нявіннай на месцы гэтым, і калі ня пойдзеце за іншымі багамі сабе на гора, Я дазволю вам жыць на месцы гэтым, у зямлі, якую Я даў бацькам вашым ад вякоў і на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 33:5

Узвышаны ГОСПАД, бо жыве на вышынях, Ён напоў­ніць Сыён судом і праведнасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:9

Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 28:6

і духам правасудзьдзя для таго, хто сядзіць у судзе, і мужнасьцю для тых, хто адкідае [ворага] ў бітве пры браме.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 5:8

А я праз вялікую міласэрнасьць Тваю ўвайду ў Дом Твой, і ў страху Тваім пакланюся ў Сьвятыні сьвятасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:5

Ліхія людзі не разумеюць суду, а тыя, што шукаюць ГОСПАДА, разумеюць усё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 34:16

Згубленую знайду, заблукалую прывяду, скалечаную перавяжу, хворую ўмацую, а тлустую і дужую зьнішчу. Буду пасьвіць іх паводле суду [справядлівага]”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:75

Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 56:1

Гэта кажа ГОСПАД: «Захоўвайце суд і чыніце праведнасьць, бо неўзабаве прыйдзе збаўленьне Маё, і праведнасьць Мая аб’явіцца».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 11:4

але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 72:12-14

Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі. Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў. Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 76:8-9

Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго? З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:18

Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 82:1-4

Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць: «Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях) Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце. Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:11

Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:16

Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 10:17-18

бо ГОСПАД, Бог ваш, — Бог багоў і Госпад гаспадароў, Бог вялікі, магутны і страшны, Які не глядзіць на аблічча, і не бярэ падарункі. Ён дае суд сіраце і ўдаве, і любіць прыхадня, даючы яму хлеб і адзеньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:26

Шмат хто шукае аблічча пана, але ГОСПАД судзіць чалавека.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 34:12

Сапраўды, Бог ня чыніць несправядлівасьці, і Усемагутны не перакручвае суд.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 50:34

Адкупіцель іхні магутны. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае. Баронячы, Ён будзе бараніць справу іхнюю, каб даць супакой зямлі і ўстрывожыць жыхароў Бабілону”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:21-26

А цяпер, незалежна ад Закону, зьяўлена праведнасьць Божая, засьведчаная праз Закон і Прарокаў, праведнасьць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх тых, якія вераць; бо няма розьніцы, бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божае, атрымліваючы апраўданьне дарма ласкай Ягонай праз адкупленьне ў Хрысьце Ісусе, Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй у цяперашні час, каб быў Ён праведны і апраўдваў таго, хто верыць у Ісуса.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
САФОНА 3:15

Адкінуў [ад цябе] ГОСПАД прысуды твае, разьвярнуў ворага твайго. Валадар Ізраіля, ГОСПАД сярод цябе; ужо больш ня будзеш баяцца зла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:4-5

Бо слушнае слова ГОСПАДА, і ўсе творы Ягоныя верныя. Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:1-2

Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены. Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону. І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна абудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі. Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем ха­дзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці, але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях. Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:160

Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:6-8

Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне. Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна. Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:5

Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 15:3-4

і сьпяваюць сьпеў Майсея, слугі Божага, і сьпеў Ягняці, кажучы: «Вялікія і дзіўныя справы Твае, Госпадзе, Божа Ўсеўладны! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару сьвятых! Хто не спалохаецца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Тваё? Бо адзін Ты — Сьвяты, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо выявілася праведнасьць Твая».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы