Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


146 Вершы пра Бога — нашу скалу

146 Вершы пра Бога — нашу скалу


ПСАЛТЫР 18:2

Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:2-3

І ён сказаў: «ГОСПАД — скала мая і замчышча маё, Ён — Збаўца мой.І Ён вывеў мяне на месца прасторнае, Ён выратаваў мяне, бо мне спагадае.І даў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, паводле чыстасьці рук маіх мне аднагародзіў,бо я захоўваў шляхі ГОС­ПАДА, і не адступаў бязбожна ад Бога майго.Бо ўсе суды Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не ўхіляўся,Я быў беззаганны перад Ім, і захоўваў сябе ад беззаконьня.І аднагародзіў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, і паводле чыстасьці рук маіх перад вачыма Ягонымі.З багабойным Ты будзеш багабойным, з чалавекам беззаганным будзеш беззаганны,для чыстага сэрцам Ты чыс­ты сэрцам, а для крывадушнага Ты падступны,бо людзей прыгнечаных Ты збаўляеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш.Бо Ты, ГОСПАДЗЕ, — сьветач мой, ГОСПАД асьвятляе цемру маю.Бог мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой, рог збаўленьня майго! Ты — прыстанішча маё і Абаронца мой, Збаўца мой, ад гвалту Ты выз­валіў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:2

Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:6-7

Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:4

Спадзявайцеся на ГОСПАДА заўсёды; бо ГОСПАД, ГОСПАД — скала вечная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:22

Але ГОСПАД стаўся ўмацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:3

Прыхілі да мяне вуха Тваё, хутчэй выратуй мяне! Будзь для мяне скалою, каб абаперціся [мне], домам умацаваным, каб збавіць мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 144:1

Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:4

і ўсе пілі тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнае скалы, якая ішла за імі, а скала гэтая быў Хрыстос.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:4

[Ён] — Скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Ягоныя справядлівыя. Бог верны, і няма ў Ім хлусьні, Ён — праведны і справядлівы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:31

Бог, беззаганны шлях Ягоны; слова ГОСПАДА чыстае; Ён — шчыт для ўсіх, хто ў Ім мае надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:1

Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, якія зыходзяць у магілу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:47

Жыве ГОСПАД, дабраслаўлёная скала мая, і няхай узвысіцца Бог збаўленьня майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:26

І Я палажу руку ягоную на мора, а правіцу ягоную — на рэкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:3

Будзь мне скалой, дзе сяліба мая, куды прыходжу заўсёды, дзе Ты даў загад, каб збавіць мяне, бо Ты — скала мая і замчышча маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 61:2

Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 44:8

Ня бойцеся і не трывожцеся. Ці ж не здаўна Я распавёў табе і абвясьціў? І вы — сьведкі Мае. Ці ж ёсьць Бог акрамя Мяне? Няма [іншай] скалы, ніякай ня ведаю».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 92:15

Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1-2

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:18

Скалу, Якая цябе нара­дзіла, ты пакінуў, ня памятаў Бога, Які вывеў на сьвет цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 17:10

Бо ты забыўся на Бога збаўленьня твайго і пра скалу апоры тваёй ня памятаў, і таму ты пасадзіў сады для пацяшэньня і пасеяў вінаград чужынскі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1-2

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 42:9

Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:2-3

У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею, ня дай мне асароміцца на вякі, у праведнасьці Тваёй выратуй Ты мяне!Якая вялікая добрасьць Твая, якую Ты захоўваеш для тых, што баяцца Цябе, і якую ўчыняеш тым, што маюць надзею ў Табе насуперак сынам чалавечым!Пад заслонай аблічча Твайго Ты хаваеш іх ад закалотаў людзкіх, Ты засланяеш іх, як у намёце, ад языкоў, якія звадку [прыносяць].Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэр­насьці ў горадзе ўмацаваным.А я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Я адкінуты ад вачэй Тваіх!» Але Ты пачуў голас маленьня майго, калі я галасіў да Цябе!Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.Будзьце цьвёрдыя і ўмацуйце сэрца вашае, вы, якія спадзяецеся на ГОСПАДА!Прыхілі да мяне вуха Тваё, хутчэй выратуй мяне! Будзь для мяне скалою, каб абаперціся [мне], домам умацаваным, каб збавіць мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 33:21-22

I сказаў ГОСПАД: «Вось месца пры Мне, і ты стань на гэтай скале.I станецца, калі будзе ісьці слава Мая, Я пастаўлю цябе ў шчыліне скалы, і захіну цябе далоньню Маёй, пакуль не прайду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:26

Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:29

Сьпеў будзе ў вас як у ноч сьвяткаваньня ўрачыстасьці, і радасьць сэрца — як у таго, хто сьпяшаецца пры гуках жалейкі на гару ГОСПАДА да Скалы Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:5

Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго і ўзьнясе мяне на скалу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:2

І будзе кожны з іх як сховішча ад ветру і як заслона ад буры, як струмяні вады ў пустыні, як цень цяжкай скалы на зямлі спрагнёнай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:24-25

Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:31

Бо скала іхняя не такая, як Скала нашая; але ворагі нашыя [будуць] судзьдзямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:32

Бо хто Бог, апрача ГОСПАДА? І хто скала, апрача Бога нашага?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:1

Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:1

Слухайце Мяне вы, якія імкнецеся да праведнасьці, якія шукаеце ГОСПАДА. Паглядзіце на скалу, з якой вы высечаныя, і на глыбіню ямы, з якой вы выцягнутыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:8

У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:18

Калі я сказаў: «Хістаецца нага мая!», міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, умацавала мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:3

Бог мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой, рог збаўленьня майго! Ты — прыстанішча маё і Абаронца мой, Збаўца мой, ад гвалту Ты выз­валіў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:22

Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:46

Сыны чужынцаў млеюць і трымцяць у агароджах сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:4-5

Падыходзячы да Яго, жывога Камяня, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам, каштоўнага,і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:1-2

У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею. Ня дай мне асароміцца на вякі!Бо змаўляюцца ворагі мае супраць мяне, і тыя, што сочаць за душою маёй, радзяцца між сабою,кажучы: «Бог пакінуў яго; дык ганіцеся за ім і схапіце яго, бо няма ў яго ратунку!»Божа, не аддаляйся ад мяне! Божа мой, пасьпяшайся на ўспамогу мне!Няхай будуць асаромленыя і зьнішчаныя тыя, што супрацьстаяць душы маёй! Няхай ганьбай і сорамам пакрыюцца тыя, што шукаюць ліхога для мяне!А я заўсёды буду спадзявацца і множыць усю хвалу Тваю.Вусны мае будуць абвяшчаць праведнасьць Тваю, і цэлы дзень — выратаваньне Тваё, бо ім лічбы ня ведаю я!Перайду да магутнасьці Госпада, ГОСПАДА, буду ўзгадваць праведнасьць Тваю, толькі Тваю!Божа, Ты вучыў мяне з маладосьці маёй, і дагэтуль я пра цуды Твае апавядаю.І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — усім, што народзяцца яшчэ.Бо праведнасьць Твая, Божа, аж да вышыняў, Ты чыніш вялікія рэчы. Божа, хто падобны да Цябе?Паводле праведнасьці Тваёй выратуй мяне і вызвалі! Прыхілі да мяне вуха Тваё і збаў мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:10

Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:8

Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:14

Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:9

і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:9

За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:37

І скажа Ён: “Дзе ж богі іхнія, дзе скала, на якую яны мелі надзею,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 28:16

Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я кладу на Сыёне камень, камень выпрабаваны, вуглавы, каштоўны, моцна ўгрунтаваны. Хто верыць у Яго, ня будзе ўцякаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 17:7

Зьяві міласэрнасьць Тваю, Збаўца тых, якія да правіцы Тваёй уцякаюць ад тых, што паўсталі [на іх].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:39-40

Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:7

Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 2:2

Ніхто не сьвяты так як ГОСПАД, бо няма нікога іншага, апроч Цябе. Ніхто не магутны, як Бог наш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:13

Ад бляску перад Ім загарэлася вугольле вогненнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:2

Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 125:1

Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:18-19

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:2

Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 33:6

І будзе бясьпечны час твой, багацьцем збаўленьня [будзе] мудрасьць і веданьне. Страх ГОСПАДАЎ будзе скарбам ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:14

ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 32:27

«Вось, Я — ГОСПАД, Бог кожнага цела. Ці можа быць для Мяне нечаканай нейкая справа?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:3

Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і захавае ад злога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НАВУМА 1:7

Добры ГОСПАД, апора ў дзень трывогі, і Ён ведае тых, якія маюць надзею ў Ім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:29

Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 14:14

ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:2

Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:6

так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 3:3

Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 1:9

Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:10

Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:10

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:3

Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады спадзявацца буду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:4

Бо Ты стаўся цьвярдыняй для беднага, цьвярдыняй для ўбогага ў бядзе ягонай, прыстанішчам ад буры, ценем ад сьпёкі, бо подых моцных — як бура супраць сьцяны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:19

Яны схапілі мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД быў падпорай для мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:11-12

Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:2

Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:5

Бо Ты — надзея мая, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, пэўнасьць мая з маладосьці маёй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:1

І прамовіў Давід словы гэтага сьпеву для ГОСПАДА ў дзень, калі вызваліў яго ГОСПАД з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:11

Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:14-16

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:16

Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 61:3-4

Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:4-5

Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая.Хто той, які перамагае сьвет, калі ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:33

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:4

Узьвялічвайце ГОСПАДА са мною, і разам будзем вывышаць імя Ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:18

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:7-8

калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:1-2

Навучаньне Этана Эзрахі.Ты пануеш над узьнёсласьцю мора, і калі хвалі ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш.Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх.Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго.Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, узьнятая правіца Твая.Праведнасьць і суд — падставы пасаду Твайго; міласэрнасьць і праўда ідуць перад абліччам Тваім.Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго!У іменьні Тваім будуць радавацца яны ўвесь дзень, і праведнасьцю Тваёй будуць узвышаны.Бо Ты — краса сілы іхняй, і праз ласку Тваю ўзьняты рог наш.Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш.Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:8-9

Літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, павольны да гневу і вельмі міласэрны.Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:6

Дзеля гэтага і зьмешчана ў Пісаньні: «Вось, Я кладу ў Сыёне кутні Камень, выбраны, каштоўны, і хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:19-20

Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, —збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3-4

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.Спадзявайцеся на ГОСПАДА заўсёды; бо ГОСПАД, ГОСПАД — скала вечная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 144:2

Міласэрнасьць для мяне і замчышча маё, умацаваны замак мой і Збаўца для мяне, шчыт мой, Той, у Якім маю надзею, Ён народ мой падпарадкоўвае мне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:5-6

Шчасьлівы той, у каго Бог Якуба — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага,Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які захоўвае праўду на вякі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:18

Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для даманаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 8:14

І Ён будзе сьвятыняй, камянём спатыкненьня і скалой спакусы для абодвух дамоў Ізраіля, пасткай і сілом для жыхароў Ерусаліму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:5

Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:10

І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для прыгнечанага, умацаваным замкам у час трывогі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:7

Але Госпад ГОСПАД дапаможа Мне, таму Я не саромеюся, таму Я зрабіў аблічча Маё як крэмень, і ведаю, што ня буду ў ганьбе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:6

І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:6

маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:19

няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 30:6

І Давід быў вельмі стрывожаны, і хацеў народ яго ўкаменаваць, бо горыч была ў душы кожнага дзеля сыноў іхніх і дачок іхніх. Але Давід набраў сілы ў ГОСПАДЗЕ, Богу сваім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 52:12

Бо вы выйдзеце, не сьпяшаючыся, і ня будзеце ісьці, быццам уцякаючы, бо пойдзе перад абліччам вашым ГОСПАД, а за вамі будзе аховай Бог Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:20-22

Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш.Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:3-4

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:1-2

Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА!Валадарыць ГОСПАД на вякі; Бог твой, Сыёне, — з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя!Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:8-9

Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:8

Ісус Хрыстос учора і сёньня Той Самы, і на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 16:18

І Я кажу табе: Ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і брамы пекла не перамогуць яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:11

Бо Пісаньне кажа: «Кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:15

Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Які ўчыніў яго, і зьняважыў Скалу збаўленьня свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 17:6

Вось, Я стану перад абліччам тваім там на скале на Харэве, і ты ўдарыш у скалу, і выйдзе з яе вада, і будзе піць народ». I зрабіў так Майсей на вачах старшыняў Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:13

І Ён паставіў яго на высокай зямлі, каб ён спажываў плады палёў, і Ён карміў яго мёдам са скалы і алеем з цьвёрдага камяня,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 48:21

Ня смагнулі яны, калі Ён вёў іх праз пустыні. Ён вывеў ім ваду са скалы, рашчапіў скалу, і пацякла вада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:28-30

І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх прывёў да жаданай прыстані.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 19:25

Я ведаю, што Абаронца мой жывы, і што ў апошні дзень Ён стане над парахном маім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:50

Дзеля гэтага буду славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сярод народаў і імя Тваё выслаўляць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:8

камень спатыкненьня і скала згаршэньня для тых, якія спатыкаюцца аб слова, не скараючыся, дзеля чаго і пакінутыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 45:22

Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўленыя, усе канцы зямлі, бо Я — Бог, і няма іншага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:1

Хадземце, будзем радавацца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:1

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 61:1-2

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда.Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:5-6

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 20:7

Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы