іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў.
Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.
А хто прарочыць, той гаворыць людзям на збудаваньне, і на заахвочваньне, і на пацяшэньне.
Хто гаворыць [незнаёмай] моваю, збудоўвае сябе; а хто прарочыць, царкву збудоўвае.
Хачу, каб вы ўсе гаварылі мовамі, але больш, каб вы прарочылі, бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён будзе і тлумачыць, каб царква атрымала збудаваньне.
Так што мовы ёсьць на знак не для тых, якія вераць, але для бязьверных; а прароцтва не для бязьверных, але для тых, якія вераць.
А калі ўсе прарочаць, і ўвойдзе нейкі чалавек бязьверны ці просты, дык усімі ён дакараны, усімі суджаны, і гэтак таямніцы сэрца ягонага выяўляюцца, і ён, упаўшы на аблічча, паклоніцца Богу, паведамляючы: «Праўдзіва, з вамі Бог!»
Бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усе былі навучаныя і ўсе былі суцешаныя.
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі
Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай;
“І будзе ў апошнія дні, — кажа Бог, — выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.
У тыя ж дні прыйшлі з Ерусаліму ў Антыёхію прарокі. А адзін з іх, на імя Агаў, устаўшы, праз Духа даў знак, што на ўсім сьвеце мае быць вялікі голад, які і стаўся за цэзара Кляўдыя.
Былі ж у Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі і настаўнікі: і Барнаба, і Сымон, называны Нігер, і Луцый Кірэнэец, і Манаэн, што гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, і Саўл.
Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таямніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам.
І выцягнуў ГОСПАД руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў ГОСПАД мне: «Вось, Я кладу слова Маё ў вусны твае.
Прарок, які мае сон, няхай распавядае сон, а хто мае слова Маё, той няхай абвяшчае слова Маё праўдзіва! Што [мае] салома з зернем? — кажа ГОСПАД.
І ты прамовіш да іх словы Мае, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца, бо яны — бунтаўнікі.
І станецца пасьля гэтага, Я выльлю Духа Майго на кожнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, юнакі вашыя будуць бачыць відзежы.
А я напоўнены моцай ад Духа ГОСПАДА, і судом, і магутнасьцю, каб абвяшчаць Якубу правіны ягоныя і Ізраілю — грэх ягоны.
бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.
Шчасьлівы той, які чытае, і тыя, якія слухаюць словы прароцтва і захоўваюць тое, што напісана ў ім, бо час блізкі.
І я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму, і ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага]! Я — таварыш твой і братоў тваіх, якія маюць сьведчаньне Ісуса. Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісуса ёсьць дух прароцтва».
Прарок, які прарочыць пра супакой, калі споўніцца слова прарочае, будзе прызнаны за прарока праўдзівага, якога паслаў ГОСПАД».
І Ён сказаў [ім]: «Слухайце словы Мае. Калі будзе ў вас прарок ГОСПАДА, Я аб’яўлюся яму ў відзежы, і ў снах буду прамаўляць да яго.
У тыя дні Эзэкія захварэў сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Дай загад пра дом свой, бо ты памрэш і ня будзеш жыць”».
І даведаўся ўвесь Ізраіль ад Дану аж да Бээр-Шэвы, што Самуэль стаў прарокам ГОСПАДА.
І пачуў я голас Госпада, кажучы: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля Нас?» І я сказаў: «Вось я, пашлі мяне».
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Ня слухайце словаў прарокаў, якія прарочаць вам. Яны зводзяць вас; прамаўляюць прыдумкі сэрца свайго, а ня [слова] з вуснаў ГОСПАДА.
якія кажуць відушчым: «Ня мейце відзежаў!», а прадказальнікам: «Не прадказвайце нам гэтых рэчаў справядлівых, але кажыце нам тое, што нам падабаецца, прадказвайце нам прыемнае.
Толькі словы Мае і пастановы Мае, якія Я загадаў слугам Маім прарокам, ці не дасягалі бацькоў вашых? І яны навярнуліся, і сказалі: “Як ГОСПАД Магуцьцяў думаў зрабіць нам паводле шляхоў нашых і паводле ўчынкаў нашых, так і зрабіў нам”».
Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.
Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
а Сам Бог, Які прадвесьціў праз вусны ўсіх Сваіх прарокаў, каб цярпець [пакуты] Хрысту, тое і споўніў.
І сьведчыў ГОСПАД супраць Ізраіля і супраць Юды праз усіх прарокаў Сваіх і ўсіх відушчых, кажучы: «Зьвярніце са шляхоў сваіх ліхіх і захоўвайце прыказаньні Мае і пастановы Мае паводле ўсяго Закону, які Я даў бацькам вашым і які пасылаў вам праз слугаў Маіх, прарокаў».
І сказаў ГОСПАД мне: «Прарокі гэтыя хлусьню абвяшчаюць у імя Маё. Я не пасылаў іх, і не загадваў ім, і не прамаўляў да іх. Відзежы хлусьлівыя, прадказаньні пустыя, мары сэрцаў сваіх — вось што яны прарочаць вам.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора дурным прарокам, якія ходзяць паводле духа свайго, а нічога ня бачылі.
Я не пасылаў прарокаў гэтых, а яны [самі] пабеглі. Я не прамаўляў да іх, а яны прарочаць.
Хто прыймае прарока ў імя прарока, атрымае нагароду прарока; і хто прыймае праведніка ў імя праведніка, атрымае нагароду праведніка.
Бо я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто дакладзе [нешта] да гэтага, Бог ускладзе на яго плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;
І ён кажа мне: «Ты мусіш ізноў прарочыць пра плямёны, і народы, і мовы, і валадароў многіх».
І сказаў Ільля народу: «Я адзін застаўся з прарокаў ГОСПАДА, а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзясят.
І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія [былі] ў Ерыхоне насупраць, і сказалі: «Дух Ільлі супачыў на Элісэі». І прыйшлі на спатканьне яму, і пакланіліся яму да зямлі,
А калі яны спраўлялі служэньне Госпаду і посьцілі, сказаў Дух Сьвяты: «Аддзяліце Мне Барнабу і Саўла на справу, на якую Я паклікаў іх».
І ўзяў мяне ГОСПАД, калі я [ішоў] за авечкамі, і сказаў мне ГОСПАД: “Ідзі, прароч народу Майму, Ізраілю”.
І пачаў ён хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і клікаў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе зруйнаваная».
І Ён сказаў мне: «Прароч пра косткі гэтыя і скажы ім: “Косткі сухія, слухайце слова ГОСПАДА!
Семдзясят тыдняў вызначана народу твайму і гораду сьвятому твайму, каб спыніць правіну, і скончыць [меру] грэху, і адкупіць беззаконьне, і прывесьці праведнасьць вечную, і запячатаць відзежы і прароцтвы, і памазаць Сьвятое Сьвятых.
ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Умацуйце рукі вашыя вы, якія чуеце ў дні гэтыя словы гэтыя з вуснаў прарокаў, якія былі ў дзень закладаньня Дому ГОСПАДА Магуцьцяў, сьвятыні, якую будавалі.
І будзе рука Мая супраць прарокаў, якія бачаць марнасьць і прадказваюць падман. Ня будуць яны належаць да народу Майго і ня будуць упісаныя ў сьпіс дому Ізраіля, і ня ўвойдуць у зямлю Ізраіля, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”.
І ўсталі яны рана раніцаю, і вырушылі ў пустыню Тэкоа. І калі яны выходзілі, устаў Язафат і сказаў: «Паслухайце мяне, Юда і жыхары Ерусаліму! Верце ў ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце непахісныя; верце прарокам Ягоным, і будзеце мець посьпех».
І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі псалтыры, бубны, жалейкі і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць. І зыйдзе на цябе Дух ГОСПАДА, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і станеш чалавекам іхнім.
і Егу, сына Німшы, памажаш на валадара Ізраіля, а Элісэя, сына Шафата, з Абэль-Мэхолы, памажаш на прарока замест сябе.