Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯНА 11:47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

47 Дык сабралі першасвятары і фарысеі раду і казалі: «Што нам рабіць? Бо Чалавек Гэты робіць многа знакаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

47 Тады першасьвятары і фарысэі склікалі сынэдрыён і казалі: «Што нам рабіць? Гэты Чалавек робіць шмат знакаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

47 Тады першасьвятары і фарысэі сабралі нараду і казалі: што нам рабіць? Гэты Чалавек многа цудаў творыць:

Глядзіце раздзел Копія




ЯНА 11:47
17 Крыжаваныя спасылкі  

Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народа ў палац першасвятара, званага Каяфам,


А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: “рака”, – будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, – будзе асуджаны агнём пякельным.


Да Пасхі і свята праснакоў заставалася два дні. Дык першасвятары і кніжнікі шукалі, як Ісуса схапіць хітрасцю і забіць.


І першасвятары і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся людзей.


А першасвятары і фарысеі далі загад, каб, калі хто даведаецца, дзе Ён, паведаміў, каб Яго ўзяць.


Фарысеі ж казалі між сабою: «Бачыце, што ад вас нічога не залежыць? Вось, увесь свет пайшоў за Ім».


Такі вось пачатак знакаў учыніў Ісус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу Сваю, і паверылі ў Яго вучні Яго.


І ішоў за Ім вялікі натоўп людзей, бо бачылі знакі, якія ўчыніў Ён над тымі, што былі немачныя.


А калі фарысеі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі фарысеі і першасвятары паслугачоў, каб Яго ўзяць.


Прыйшлі затым паслугачы да першасвятароў і фарысеяў, і тыя сказалі ім: «Чаму вы Яго не прывялі?»


Пачуўшы гэта, яны на світанні ўвайшлі ў святыню і навучалі. Тым часам першасвятар і тыя, што былі з ім, прыйшоўшы, склікалі раду ды ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля і паслалі ў вязніцу, каб прывесці іх.


Калі начальнік варты святыні і першасвятар пачулі гэтыя словы, дык не маглі зразумець, што гэта з імі сталася.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы