Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭСТЭР 9:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Хай гэтыя дні будуць памятныя і святкаваныя ва ўсіх пакаленнях з сям’і ў сям’ю, у правінцыях і дзяржавах, і не можа быць ніякай дзяржавы, у якой не адзначаўся б дзень Пурым юдэямі і іх нашчадкамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І дні гэтыя маюць узгадвацца і сьвяткавацца ў-ва ўсіх пакаленьнях, і ў кожнай сям’і, і ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе. І дні гэтыя Пурыму не забудуцца сярод Юдэяў, па­мяць пра іх ня зьнішчыцца ў насеньні іхнім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 і каб гэтыя дні былі векапомныя і сьвяткаваліся ва ўсе роды ў кожным племені, у кожнай вобласьці і ў кожным горадзе; і каб дні гэтыя Пурым не адмяняліся ў Юдэяў, і памяць пра іх каб ня зьнікла ў дзяцей іхніх.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 9:28
9 Крыжаваныя спасылкі  

Дабраславі, душа мая, Госпада ды не забывай пра ўсе даброцці Яго.


вы адкажаце ім: “Воды Ярдана сышлі перад каўчэгам запавету Госпада, калі ён перапраўляўся праз яго; дзеля таго пакладзены камяні гэтыя як памятка сынам Ізраэля аж навечна”».


І вянец хай будзе ў святыні Госпада памяткай для Гэлэма, і Тобіі, і Ядаі, і для Гэна, сына Сафоніі.


І захоўвайце праснакі, бо ў гэты дзень Я вывеў дружыну вашую з зямлі Егіпецкай; і захавайце гэты дзень у вашых пакаленнях як звычай вечны.


і дзеля таго, што яны тады пабачылі ды што ім выпала, юдэі ўстанавілі гэты дзень як урачысты абрад, які ніколі не падлягае змене, і прынялі яны на сябе, і на сваіх нашчадкаў, і на ўсіх, хто захоча далучыцца да іх веры, каб гэтыя два дні па загадзе і ў свой час штогод святкаваліся.


Напісалі таксама царыца Эстэр, дачка Абігайля, і Мардахэй юдэй з вялікай настойлівасцю, каб спаўнялі гэты новы ліст аб Пурыме.


ДАЛЕТ. Пакаленне пакаленню хваліць справы Твае, і апавяшчае моц Тваю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы