Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 1:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Калі бо слова царыцы разыдзецца паміж усіх жанчын, дык яны пагрэбуюць сваімі мужамі ды скажуць ім: “Цар Асуэр загадаў прывесці да яго царыцу Васці, і яна не захацела”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Бо разыйдзецца слова пра валадарку да ўсіх жанчынаў, і яны будуць грэба­ваць мужамі сваімі, і казаць: “Валадар Ахашвэрош сказаў, каб прывялі валадарку Вашці перад аблічча сваё, а яна не прыйшла”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 бо ўчынак царыцы дойдзе да ўсіх жонак, і яны будуць грэбаваць мужамі сваімі і казаць: цар Артаксэркс загадаў прывесьці царыцу Астынь перад аблічча сваё, а яна не пайшла.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 1:17
5 Крыжаваныя спасылкі  

Калі каўчэг Госпада быў унесены ў горад Давіда, вось Міхол, дачка Саўла, гледзячы ў акно, убачыла цара Давіда, што падскокваў і радаваўся перад Госпадам, і пагардзіла ім у сваім сэрцы.


А ў цараванне Асуэра, у пачатку яго царавання, напісалі яны абвінавачанне на жыхароў Юдэі і Ерузаліма.


І ў прысутнасці цара і князёў Мамухан адказаў: «Не толькі цара абразіла царыца Васці, але і ўсіх князёў і ўсе народы, якія пражываюць ва ўсіх правінцыях цара Асуэра.


Вось, у гэты самы дзень усе жонкі князёў персаў і мідзян, пачуўшы, што сказала царыца, скажуць тое самае князям царскім; адсюль пагарда і гнеў.


Вось жа і вы, усякі па сабе, кожны хай любіць жонку сваю, як самога сябе, а жонка хай баіцца мужа.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы