Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 7:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Не чыні занадта бязбожна і не будзь неразумным! Нашто табе паміраць не ў свой час?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Не асуджай залішне і ня будзь дурнем! Навошта табе паміраць ня ў свой час?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Не ўпадай у грахі і ня будзь шалёны; навошта табе паміраць заўчасна?

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 7:17
15 Крыжаваныя спасылкі  

І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой, і выйшла насустрач Давіду Міхол, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёння цар Ізраэля, агаліўшыся на вачах нявольніц паслугачоў сваіх, быццам агаляецца адзін з блазнаў!»


якія заўчасна былі знішчаны, і рака падмыла іх грунт?


Ускінь на Госпада клопаты твае, і Ён цябе падтрымае, не дасць Ён ніколі пахіснуцца справядліваму.


Страх Госпадаў дні памножыць, а гады бязбожнікаў скарацяцца.


І ўзяла сыноў сваіх і дачок сваіх, якіх нарадзіла Мне, і ўсклала ў ахвяру ім на знішчэнне. Ці ж малая распуснасць твая?


І сказаў Ён мне: «Ці бачыш, сын чалавечы, гэта? Ці не досыць дому Юды чыніць гэтыя агіднасці, якія яны тут робяць? Напаўняюць бо яны зямлю гэтую злачыннасцю і зноў Мяне зневажаюць, і вось, падносяць яны галінку да свайго носа.


І адразу ж ударыў яго анёл Госпадаў, таму што ён не аддаў Богу належнай славы, і ён памёр, сточаны чарвямі.


Тады Паўла закрычаў на ўвесь голас, кажучы: «Не рабі сабе нічога благога, бо мы ўсе тут».


І яна зараз жа ўпала ля ног яго і сканала. Юнакі, уваходзячы, знайшлі яе мёртвай і, вынесшы, пахавалі каля мужа.


Пачуўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў і сканаў; і стаўся страх вялікі на ўсіх, якія чулі гэта.


Таму адкіньце ўсякі бруд і лішнюю злосць і з пакораю прымайце засеянае слова, каторае можа збавіць душы вашы.


А праз дзесяць дзён Госпад ударыў Набала, і ён памёр.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы